Астрафізік з міравым іменем
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Астрафізік з сусветным іменем / Святлана Курачук, Ксенія Пальто // Кобрынскі веснік. – 2018. – 27 студзеня. – С. 4.

У рамках праекта «Людзі навукі нашага краю», да Дня беларускай навукі – артыкул пра ўраджэнца в. Лягаты навукоўца Сцяпана Ільіча Гапасюка.


Заўтра – Дзень беларускай навукі
Астрафізік з міравым іменем
Нарадзіўся Сцяпан Гапасюк 7 ліпеня 1930 года ў в. Лягаты ў сялянскай сям’і. Скончыў СШ № 1 г. Кобрына.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1942 па 1944 гг. Cцяпан Гапасюк знаходзіўся ў партызанскай брыгадзе імя Чапаева і ўдзельнічаў у ваенных аперацыях. Па канчатку вайны быў узнагароджаны ордэнам «За мужнасць».
Вучыўся Сцяпан Гапасюк ва Львоўскім універсітэце на фізічным факультэце. У 1954 годзе пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у Крымскай астрафізічнай абсерваторыі Акадэміі навук СССР. У 1963 годзе Сцяпан Ільіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развитие вспышек и магнитные поля на Солнце», а ў 1975 годзе – доктарскую «Магнитные поля и движения в атмосфере Солнца».
З 1967 года С. І. Гапасюк з’яўляўся членам Міжнароднага астранамічнага саюза (МАС), двойчы выбіраўся членам прэзідыума камісіі 12 МАС, быў членам Навуковай рады па праблеме «Астраномія» аддзялення фізікі і астраноміі НАН Украіны.
У 1987-1989 гг. Сцяпан Ільіч узначальвае лабараторыю фізікі Сонца, а з 1989 года стаў галоўным навуковым супрацоўнікам Крымскай астрафізічнай абсерваторыі. Сцяпану Ільічу давялося сустракацца і з канструктарам Сяргеем Каралёвым, і з першым касманаўтам Юрыем Гагарыным. Усе касманаўты перад палётам на нейкім этапе праходзілі падрыхтоўку ў Крымскай абсерваторыі. Сцяпан Ільіч быў знаёмы практычна з усімі: ён чытаў ім лекцыі.
Сцяпан Гапасюк апублікаваў больш за 200 навуковых работ, якія прызнаны сусветнай грамадскасцю. Ім напісаны агляд па сонечнай электрадынаміцы і манаграфія па фізіцы Сонца (у суаўтарстве). Навуковая дзейнасць Сцяпана Гапасюка была накіравана на рашэнне фундаментальных праблем фізікі Сонца. Яго работы ўнеслі вялікі ўклад у разуменне фізічных працэсаў, якія праходзяць на Сонцы і ў касмічнай прасторы. Ён надаваў вялікую ўвагу мадэрнізацыі наглядальных прылад абсерваторыі, укараненню новай тэхнікі.
Сцяпан Гапасюк быў актыўна працуючым астрафізікам высокага сусветнага ўзроўню. З вялікай упэўненасцю можна сказаць пра яго значны ўклад у сусветную навуку. Шматлікія яго работы пацверджаны даследнікамі іншых краін.
Сцяпан Ільіч падрыхтаваў шэсць кандыдатаў навук з Украіны, Расіі, Узбекістана і Венгрыі. Ён кіраваў навуковымі праектамі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны і быў аўтарам двух касмічных праектаў.
Навуковая дзейнасць Сцяпана Гапасюка атрымала прызнанне і высокую адзнаку. Яму прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Украіны.
У кнізе «500 асоб Крыма» з цыклу «Жыццё выдатных людзей Крыма» яму прысвечана частка старонак. Іменем С. І. Гапасюка названа адна з планет.
8 жніўня 2005 года Сцяпан Ільич Гапасюк памёр. Працу над незавершанымі навуковымі даследаваннямі працягнула дачка навукоўца Вольга, кандыдат фізіка-матэматычных навук.


Святлана Курачук,
галоўны бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі
ДУК «Кобрынская раённая
цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»;
Ксенія Пальто,
Карэспандэнт.

Яндекс.Метрика