Мову матчыну шануйце
20.02.2018 11:41
З мэтай папулярызацыі беларускай кнігі ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры бібліятэкі для вучняў старэйшых класаў гімназіі прайшла гадзіна беларускай мовы “Мову матчыну шануйце”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Гімназісты разам з настаўнікамі ўзгадалі гістарычны шлях беларускай мовы, чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры.
Своеасаблівую атмасферу стварылі цікавыя заданні і конкурсы, накіраваныя на кемлівасць і эрудзіраванасць вучняў. Праведзена літаратурная віктарына “Прыгарніся да роднага слова”.
Упрыгожваннем мерапрыемства сталі музычныя нумары, падрыхтаваныя Касынюк Кацярынай.