Школа маладога кіраўніка
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Школа маладога кіраўніка

PDF Печать E-mail

Пашковіч, Л. «Школа маладога кіраўніка»: новыя сустрэчы і ўраджанні / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. – 2018. – 10 сакавіка. – С. 3.

Удзельнікі праекта «Школа маладога кіраўніка» наведалі Кобрынскую цэнтральную раённую бібліятэку.

«Школа маладога кіраўніка»:
новыя сустрэчы і ўраджанні

Праект «Школа маладога кіраўніка» працягвае сваю работу. Чарговая сустрэча для юнакоў і дзяўчат выдалася даволі насычанай.
Школьнікаў павітаў намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык, які прадставіў магчымасць дзецям пазнаёміцца з цікавымі людзьмі - кіраўнікамі прыватных прадпрыемстваў, якія паспяхова вядуць свой бізнес у Кобрыне.
Першым падзяліўся прыкладам паспяховай работы Аляксандр Брышцен - кіраўнік прыватнага турыстычнага агенцтва «Цэнтр-Тур», якое некалькі гадоў таму ўвайшло ў топ 30 лепшых турагенцтваў краіны.
Галоўны пасыл да моладзі ад Аляксандра Іванавіча - працаваць над сабой, спасцігаць усё новае і пастаянна вучыцца. Такія ж думкі выказаў і Сяргей Амельянчук - дырэктар групы кампаній «Нашы вытокі». Сяргей Іванавіч расказаў пра свой шлях да паспяховага бізнесмена і запрасіў моладзь на майстар-клас у рэстаран «Дыскаверы».
Далей старшакласнікі адправіліся па сацыяльна-культурных аб’ектах. Безумоўна, у аквапарку былі ўсе, але не ўсе ведаюць пра паслугі, якія аказвае ўстанова.
Не менш пазнавальнай была экскурсія ў ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава, дзе вучням расказалі цікавыя гісторыі некаторых экспанатаў, правялі па залах, паказалі калекцыю самавараў.
Вялікую цікавасць выклікала экскурсія па выставачнай зале, дзе захоўваюцца работы навучэнцаў мастацкага аддзялення Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Вырабы з дрэва, роспіс у розных тэхніках, карціны і іншыя сапраўдныя мастацкія скарбы каледжа дапамаглі асэнсаваць моладзі, наколькі чалавек можа быць таленавітым і якой цікавай можа быць абраная ім прафесія.
Яшчэ адна ўстанова, якую наведалі школьнікі, стала Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка. Тут моладзі была прапанавана невялікая праграма, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з наркаманіяй, які штогод адзначаецца 1 сакавіка.
Перад вучнямі выступіў оперупаўнаважаны аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Кобрынскага РАУС Максім Пстыга, які расказаў школьнікам пра меры адказнасці за збыт, захаванне і спажыванне наркатычных сродкаў. Таксама госці пазнаёміліся са спецыфікай работы ў бібліятэцы і яе паслугах.


Людміла ПАШКОВІЧ

Яндекс.Метрика