Нам памяці звіняць званы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Нам памяці звіняць званы

PDF Печать E-mail

Пад такой назвай прайшла ў Дзівінскім філіяле гадзіна мужнасці ў памяць трагедыі Хатыні, на якой юныя чытачы пазнаёміліся з трагедыяй беларускай вёскі, знішчанай фашыстамі ў 1943 годзе, пазналі гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу, даведаліся, што на зямлі Хатыні створаны адзіныя ў свеце "могілкі вёсак", дзе сімвалічна пахаваны 186 вёсак, што падзялілі лёс Хатыні.

Для школьнікаў бібліятэкары падрыхтавалі выставу мастацкай літаратуры «Вайна ў памяці пакаленняў». Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі магчымасць дакрануцца да гісторыі ваенных падзей. Падрабязны бібліятэчны агляд літаратуры, прадстаўленай на выставе, дапамог дзецям і падлеткам прачуць і разам з героямі перажыць падзеі тых страшных гадоў, а відэафільм Кобрынскай ЦРБ "Хатыні вогненыя сёстры" паказаў, як блізка кожнага з нас датычацца падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

1 1 1 1 1 1

Яндекс.Метрика