Галоўная праваслаўная святыня Кобрына – Сабор Аляксандра Неўскага
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Галоўная праваслаўная святыня Кобрына – Сабор Аляксандра Неўскага

PDF Печать E-mail

Да Вялікадня бібліёграфамі цэнтральнай бібліятэкі створана паўнатэкставая база даных «Галоўная праваслаўная святыня Кобрына – Сабор Аляксандра Неўскага».

Гісторыя Сабора Аляксандра Неўскага з’яўляецца своеасаблівым адлюстраваннем няпростай гісторыі ўсёй нашай зямлі. Гэты праваслаўны храм на сваім вяку перажыў і Першую сусветную вайну, і Кастрычніцкую рэвалюцыю, і панаванне палякаў, выконваў ён сваю місію і ў гады Другой сусветнай вайны. Узведзены ў памяць вызвалення сялян ад прыгоннага права 1861 г. на месцы пахавання салдат Расійскай імперыі, якія загінулі ў час Кобрынскага бою 15 ліпеня 1812 года. Асвячоны ў гонар Аляксандра Неўскага - рускага князя, воіна, абаронца Айчыны і Праваслаўнай веры. Сёння Свята-Аляксандра-Неўскі сабор - гэта неад’емная частка нашага горада, своеасаблівы духоўны і культурны цэнтр Кобрыншчыны.
БД складаецца з 7 раздзелаў:
«Гісторыка-архітэктурны нарыс», які прадстаўлены на беларускай і рускай мовах;
«Артыкулы з кніг»;
«Артыкулы з перыядычных выданняў»;
«Бібліяграфічныя выданні»;
«Электронныя рэсурсы»;
«Фотаздымкі»;
«Спіс крыніц».

1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика