Святочныя даты нашай дзяржаўнасці
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Святочныя даты нашай дзяржаўнасці

PDF Печать E-mail

У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай бібліятэкі арганізавана выстаўка з цыклу «Святочныя даты нашай дзяржаўнасці» - «Сімволіка беларускай дзяржавы». Выстаўка прысвечана Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў другую нядзелю мая. Гэты дзень – свята Беларусі, яе сувернітэта і адзінства нацыі.

На выставе прадстаўлены Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (Артыкул 19. Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн), Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З, у ред. ад 8 ліпеня 2015 г. «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь, геральдычныя сімвалы Кобрынскага раёна, а таксама сцэнарныя матэрыялы «Роднай краіны дзяржаўныя сімвалы», «Сімвалы малой Радзімы», падрыхтаваныя бібліёграфамі бібліятэкі.

1

Яндекс.Метрика