Зялёная жамчужына горада
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Зялёная жамчужына горада

PDF Печать E-mail

Зялёная жамчужына горада : інфармацыйна-пазнавальны даведнік з серыі «Ведай і любі свой горад» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; складальнік гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – Кобрын, 2018. – 100 с. : іл.

1

Паказальнік прымеркаваны да трох знакавых дат Кобрынскага парку імя А. В. Суворава: 250-годдзя з часу заснавання, 70-годдзя ў статусе парку культуры і адпачынку, 55-годдзя з часу прысваення статуса помніка садова-паркавага мастацтва.
Выданне складаецца з некалькіх раздзелаў: «Прадмова»; «Садова-паркавае мастацтва старажытных сядзіб Беларусі - каштоўная частка нацыянальнай спадчыны»; «Кобрынскі парк: учора, сёння, заўтра»; «Кобрынскі парк у вершаваных радках»; «Спіс крыніц»; «Дадатак». У сваю чаргу асноўны блок-раздзел «Кобрынскі парк: учора, сёння, заўтра» падраздзяляецца на наступныя падраздзелы: «Вехі гісторыі»; «Парк – шэдэўр архітэктурна-ландшафтнага дойлідства Беларусі»; «Раслінны і жывёльны свет»; «Сучасныя перспектывы»; «Архітэктурныя, скульптурныя кампазіцыі, арт-аб’екты парку»; «Казка для дзяцей, прывабнасць для дарослых». Бібліяграфічны спіс прадстаўляе больш за 150 крыніц, уключае артыкулы з 1961 года. У інфармацыйна-пазнавальным даведніку шырока прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял, фотаздымкі розных гадоў.
Інфармацыйна-пазнавальны даведнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, культурай, экалогіяй.
Выдадзены ў Год малой радзімы ў Беларусі і ў юбілейны год парку, даведнік набывае асаблівую актуальнасць.



 

З поўным тэкстам выдання Вы зможаце пазнаёміцца ў краязнаўчым інфармацыйным цэнтры бібліятэкі.

 

Яндекс.Метрика