Даведнік «Зялёная жамчужына Кобрына»
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Даведнік «Зялёная жамчужына Кобрына»

PDF Печать E-mail

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены інфармацыйна-пазнавальны даведнік «Зялёная жамчужына Кобрына». Паказальнік прымеркаваны да трох знакавых дат Кобрынскага парку імя А. В. Суворава: 250-годдзя з часу заснавання, 70-годдзя ў статусе парку культуры і адпачынку, 55-годдзя з часу прысваення статуса помніка садова-паркавага мастацтва.

Выданне складаецца з некалькіх раздзелаў: «Прадмова»; «Садова-паркавае мастацтва старажытных сядзіб Беларусі - каштоўная частка нацыянальнай спадчыны»; «Кобрынскі парк: учора, сёння, заўтра»; «Кобрынскі парк у вершаваных радках»; «Спіс крыніц»; «Дадатак». У сваю чаргу асноўны блок-раздзел «Кобрынскі парк: учора, сёння, заўтра» падраздзяляецца на наступныя падраздзелы: «Вехі гісторыі»; «Парк – шэдэўр архітэктурна-ландшафтнага дойлідства Беларусі»; «Раслінны і жывёльны свет»; «Сучасныя перспектывы»; «Архітэктурныя, скульптурныя кампазіцыі, арт-аб’екты парку»; «Казка для дзяцей, прывабнасць для дарослых». Бібліяграфічны спіс прадстаўляе больш за 150 крыніц, уключае артыкулы з 1961 года. У інфармацыйна-пазнавальным даведніку шырока прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял, фотаздымкі розных гадоў.
Інфармацыйна-пазнавальны даведнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, культурай, экалогіяй.
Выдадзены ў Год малой радзімы ў Беларусі і ў юбілейны год парку, даведнік набывае асаблівую актуальнасць.

1

Яндекс.Метрика