Вандроўкі па ваколіцах мінулага
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Вандроўкі па ваколіцах мінулага

PDF Печать E-mail

З 14 верасня ў інфармацыйна-сервісным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэцы пачала дзейнічаць юбілейная выстаўка «Вандроўкі па ваколіцах мінулага», прысвечаная 80-годдзю Льва Раманавіча Казлова, нашага вядомага земляка, гісторыка, прафесара. 

З 10 ліпеня па 2 верасня экспазіцыя функцыянавала ў зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Л. Р. Казлоў даў магчымасць землякам таксама пазнаёміцца з выставай, за што супрацоўнікі бібліятэкі і нашы чытачы яму вельмі ўдзячны.
Экспазіцыя знаёміць з асноўнымі працамі Льва Раманавіча, сярод якіх «Беларусь на сямi рубяжах (XI - пач. XX ст.)», навукова-папулярны альбом «Старажытная картаграфія Беларусі» ў 3-х выпусках, «Беларусь у працах польскіх картографаў», «Палессе на старажытных картах» і іншыя. Прадстаўлены «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» ў 3-х тамах, выдадзены пры ўдзеле Льва Раманавіча. Зацікавяць наведвальнікаў і такія літаратурныя выданні Л. Р. Казлова, як кніга гістарычных анекдотаў «З дазволу караля і вялікага князя», зборнік анекдотаў усіх часоў і народаў «Большой музей остроумия», гістарычная трылогія «Радзівіл «Сіротка» (кн. 1), а таксама выдадзены пад псеўданімам Плат. Гудовіч зборнік вершаў «Размова нанова». Экспазіцыя дапоўнена фатаграфіямі, ілюстрацыйным матэрыялам.

1 1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика