Вечар-памяць «Пясняр Палесся»
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Вечар-памяць «Пясняр Палесся»

PDF Печать E-mail

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў юбілейны вечар-памяць «Пясняр Палесся», прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння вядомага ўкраінскага паэта, нашага земляка Дзмітрыя Фалькоўскага. 

Мерапрыемства, арганізаванае сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Украінскі навукова-педагагічны саюз «Берагіня», праходзіла на беларускай і ўкраінскай мовах. Актыўны удзел у юбілейным літаратурным вечары прынялі вучні і настаўнікі СШ № 2 і СШ № 4 г. Кобрына; людзі, якія працяглы час вывучалі жыццё і творчасць Д. Н. Фалькоўскага (Ю. Другак, Я. Берлажэцкі).
У праграме вечара-памяці:
- выступленні консула консульства Украіны ў г. Брэсце
А. Н. Дзізэнка, старшыні грамадскага аб’яднання «Украінскі навукова-педагагічны саюз «Берагіня» В. С. Місіюка;
- відэапрэзентацыя «Сын двух народаў»;
- выстава-юбіляр «Я став співцем свого Полісся»;
- прэзентацыя навуковай работы вучняў СШ № 2 г. Кобрына, якая прысвечана Д. Н. Фалькоўскаму.
Гучалі вершы, песні на вершы Д. Н. Фалькоўскага на ўкраінскай, беларускай мовах. Старшыня грамадскага аб’яднання «Украінскі навукова-педагагічны саюз «Берагіня» падараваў бібліятэцы кнігі.

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика