Біябібліяграфічны даведнік «Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага краю»
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Біябібліяграфічны даведнік «Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага краю»

PDF Печать E-mail

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены біябібліяграфічны даведнік «Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага краю». Прысвечаны людзям, якія ўпісалі яркую старонку ў гісторыю нашага горада, раёна і якія былі ўзнагароджаны званнем «Ганаровы грамадзянін». 

Выданне знаёміць з біяграфіямі ганаровых грамадзян, распавядае пра іх уклад у эканамічнае, сацыяльнае, культурнае развіццё горада і раёна, паказвае моладзі прыклад самаахвярнага служэння роднаму краю.
Даведнік уключае інфармацыю не толькі пра ганаровых грамадзян горада Кобрына, Кобрынскага раёна, але і пра землякоў, якія сталі ганаровымі грамадзянамі іншых гарадоў, і, дарэчы, не толькі беларускіх. Таксама ў Кобрынскім раёне ёсць населены пункт, які мае ганаровых грамадзян сваёй мясцовасці - аграгарадок Павіцце.
Значна аблягчае знаходжанне матэрыялаў даведачны апарат да біябібліяграфічнага выдання, які ўключае імянны і геаграфічны паказальнікі, храналагічны паказальнік дат прысваення звання, алфавітны спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў выданне.
Выданне прызначана шырокаму колу карыстальнікаў: настаўнікам, студэнтам, бібліятэкарам, навучэнцам, экскурсаводам, наогул усім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, дасягненнямі людзей, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё нашага горада, раёна, чый жыццёвы і працоўны шлях - яркі прыклад працавітасці, адказнасці, сумленнасці і прынцыповасці.
Біябібліяграфічны даведнік «Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага краю» выдадзены ў Год малой радзімы ў Беларусі, што, безумоўна, надае яму асаблівую актуальнасць.
Выказваем падзяку Дзяржаўнаму занальнаму архіву Кобрынскага раёна, кадравым службам прадпрыемстваў і арганізацый, ганаровым грамадзянам і іх родным за дапамогу, аказаную пры падрыхтоўцы выдання.

1 1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика