Імі ганарыцца Кобрыншчына
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Імі ганарыцца Кобрыншчына

PDF Печать E-mail

Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – 84 с. : каляр. іл.

Біябібліяграфічны даведнік «Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю» прысвечаны людзям, якія ўпісалі яркую старонку ў гісторыю нашага горада, раёна і якія былі ўзнагароджаны званнем «Ганаровы грамадзянін». Выданне знаёміць з біяграфіямі ганаровых грамадзян, распавядае пра іх уклад у эканамічнае, сацыяльнае, культурнае развіццё горада і раёна, паказвае моладзі прыклад самаахвярнага служэння роднаму краю. Уключае інфармацыю не толькі пра ганаровых грамадзян горада Кобрына, Кобрынскага раёна, але і пра землякоў, якія сталі ганаровымі грамадзянамі іншых гарадоў, і, дарэчы, не толькі беларускіх. Таксама ў Кобрынскім раёне ёсць населены пункт, які мае ганаровых грамадзян сваёй мясцовасці - аграгарадок Павіцце.
Матэрыял выдання згрупаваны ў наступныя раздзелы:
Прадмова;
Ганаровыя грамадзяне горада Кобрына;
Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага раёна;
Ганаровыя грамадзяне аграгарадка Павіцце;
Ганаровыя грамадзяне-землякі іншых гарадоў;
Даведачны апарат.
Артыкулы ў кожным раздзеле размешчаны ў алфавіце прозвішчаў асоб. Біяграфічныя даведкі напісаны на аснове фонду Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, архіўных дакументаў, аўтабіяграфій, успамінаў і іншых крыніц. Тэкст паказальніка дапоўнены фотапартрэтамі.
Выданне мае даведачны апарат:
імянны паказальнік;
геаграфічны паказальнік;
храналагічны паказальнік дат прысваення звання;
алфавітны спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў выданне.
Біябібліяграфічны даведнік прызначаны шырокаму колу карыстальнікаў: настаўнікам, студэнтам, бібліятэкарам, навучэнцам, экскурсаводам, наогул усім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, дасягненнямі людзей, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё нашага горада, раёна, чый жыццёвы і працоўны шлях - яркі прыклад працавітасці, адказнасці, сумленнасці і прынцыповасці.
Біябібліяграфічны даведнік «Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю» выдадзены ў Год малой радзімы ў Беларусі, што, безумоўна, надае яму асаблівую актуальнасць.
Выказваем падзяку Дзяржаўнаму занальнаму архіву Кобрынскага раёна, кадравым службам прадпрыемстваў і арганізацый, ганаровым грамадзянам і іх родным за дапамогу, аказаную пры падрыхтоўцы выдання.

1 1

Яндекс.Метрика