Кіраваць узорна
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

223

Кіраваць узорна

PDF Печать E-mail

 

Святлова, Н. Кіраваць узорна / Наталля Святлова // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 30 лістапада. – С. 11.

У школе дырэктараў, якую арганізавала Брэсцкая абласная бібліятэка, прыняла ўдзел загадчык аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Т. Аляшкевіч.

 

 

Бібліятэчны сшытак

 

Кіраваць узорна

 

Поспех прыходзіць да тых, хто прадбачыць, куды ўкласці сілы. Бібліятэчная справа няспынна абнаўляецца, кніжніцы аператыўна рэагуюць на змены. I каму, як не кіраўнікам, брацца за ініцыятыву. Матывацыя да развіцця ўстановы і супрацоўнікаў — на плячах кіраўніка. У многім менавіта яны фарміруюць бібліятэчную палітыку праз адэкватную ацэнку зменлівай рэальнасці. Школу дырэктараў зладзілі на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага і Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна.

Калег-аднадумцаў з Брэсцкай вобласці абяднаў новы погляд на сучасную бібліятэку: непарыўная адукацыя, удасканаленне бібліятэчнага абслугоўвання. Бібліятэка анлайн і афлайн... Прыярытэтныя кірункі вызначыла Ларыса Верамчук, намеснік дырэктара па сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. У фокусе — перспектывы электронных інфармацыйных рэсурсаў. Сёння інфармацыя выкарыстоўваецца комплексна, разам некалькі каналаў — гэта адна з пераваг электронных рэсурсаў. Вялікая колькасць інфармацыі, яе даступнасць у сетцы інтэрнэт спараджае мазаічнасць мыслення, калі імкненне кампіляваць факты выцясняе жаданне даследчай работы. Развіццё тэхналогій доступу да інфармацыі не павысіла культуру ка- рыстальнікаў, таму навыкі эфектыўнай работы, калі патрэбна праверыць дакладнасць, - за бібліятэкарам. Такім чынам, ён сёння аналітык, здольны да сістэматызацыі.

Вэб-сайт — компас кніжніцы. Але адно стварэнне сайта не стане гарантыяй яго шырокай папулярнасці трэба пра- соўванне. Пра магчымасці і рэальнасць паразважаў галоўны бібліятэкар аддзела аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Аляксандр Кухацкаволец. Ён прааналізаваў стан вэб-сайтаў бібліятэк вобласці і пазначыў шляхі развіцця для якаснага абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў.

Па прадукцыйным шляху развіцця ідзе Навуковая бібліятэка БНТУ. Госць са сталіцы — Вольга Воўк, галоўны бібліятэкар аддзела маркетингу і праектнай дзейнасці Навуковай бібліятэкі БНТУ, правяла майстар-клас «Кіраванне праектамі ў бібліятэцы», а таксама падзялілася досведам каворкінгу ва ўстанове, дзе яна працуе.

Грунтоўны інфармацыны рэсурс, што стаў плёнам намаганняў бібліятэк рэспублікі, — Зводны электронны каталог (ЗЭК). Вялікую ролю адыгрываюць і рэгіянальныя ЗЭК. Юлія Цандо, загадчык аддзела арганізацыі каталогаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, і Таццяна Аляшкевіч, загадчык аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, прааналізавалі карпаратыўнае ўзаемадзеянне кніжніц Брэсцкай вобласці. Партнёрства бібліятэк дае новыя магчымасці доступу карыстальныкам да інфармацыйных рэсурсаў. У цэнтры ўвагі спецыялістаў — і новыя тэхналогіі і інструменты ў камплектаванні і апрацоўцы бібліятэчных фондаў.

— Школу дырэктараў праводзім упершыню. Да гэтага былі іншыя формы работы — круглыя сталы, семінары, дзе пераважала тэарэтычная частка. А Школа дырэктараў прадугледжвае больш практыкі, што можна ўкараняць потым у рабоце. Гэта пацвердзіў майстар-клас ад Вольгі Воўк. Такім чынам, Школа дырэктараў — выдатная пляцоўка для практыч- нага абмену вопытам, — лічыць Людміла Кароль, намеснік дырэктара па бібліятэчнай рабоце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, куратар праекта.

Школу дырэктараў плануюць ладзіць і надалей. Так, у наступным годзе пройдзе выязная школа на базе Кобрынскай бібліятэкі, і абавязкова з майстар-класамі. Кніжніцы даказваюць сваю неабходнасць, выкарыстоўваючы такія прафесійныя сустрэчы. Ці не гэта працуе на пазітыўны імідж?

 

Наталля СВЯТЛОВА

 

Яндекс.Метрика