Некалькі слоў ад чытача
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Некалькі слоў ад чытача

PDF Печать E-mail

Ракуць, І. Некалькі слоў ад чытача / Ірына Ракуць // Кобрынскі веснік. – 2019. – 19 студзеня. – С. 10.

Разважанні чытача Дзівінскай бібліятэкі пра адносіны да бібліятэкі, кнігі.

 

Некалькі слоў ад чытача

 

Наведваць бібліятэкі я любіла з маленства. На мае «чы- тацкае» шчасце ў вёсцы іх было ажно чатыры. На сённяшні дзень засталося толькі дзве - школьная і вясковая. Менавіта вясковую (бо школьны ўзрост даўно мінуў) люблю навед­ваць і па гэты дзень. Я змяніла месцажыхарства, пераехала ў другую вобласць, але, прыязджаючы да бацькоў на мілую сэрцу Дзівіншчыну, я не магу не наведаць бібліятэку. Цяпер раблю гэта ўжо з двухгадовай дачушкай. Гледзячы на тое, з якім захапленнем яна разглядае кніжныя паліцы, гартае старонкі часопісаў, разумею - гэта будзе такі ж адданы чытач, як і я.

Дзівінская біблітэка аб'яднала два фонды - дзіцячы і дарослы. Бібліятэкар Таццяна Гурыш расказала, што агульная колькасць кніг налічвае больш за 17 тыс. экзэмпляраў. Згадзіцеся, для вясковай бібліятэкі такая лічба ўражвае.

Асабіста мяне, як маладую маці, прыемна здзівіла неверагодная колькасць дзіцячых кніг - ад казак да літаратуры, якая развівае. Яркія, прывабныя старонкі - так і хочацца ўсё перагледзець, выбраць для свайго дзіцяці самае цікавае.

Таццяна Аляксандраўна гаворыць, што без чытача не праходзіць ні адзін дзень. I гэта радуе. Я ж, карэнная дзівінчан- ка, ганаруся аднавяскоўцамі, якія ў век сучасных тэхналогій не здрадзілі «жывой» кнізе.

Не ведаю, чаму з маленства ў мяне такія трапяткія ад- носіны да бібліятэк, да кніжных паліц. Напэўна, прыкладам была і ёсць маці, якая любіць вольную часіну бавіць за чы- таннем. Але я дакладна ведаю і ўпэўнена, што буду шчаслівая, калі і мае дзеці не здрадзяць кнізе. Годнай, шчырай, са- праўднай.

Ірына РАКУЦЬ.

 

Яндекс.Метрика