Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне за 2018 год
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне за 2018 год

PDF Печать E-mail

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены бягучы бiблiяграфiчны паказальнiк «Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне за 2018 год».

Бібліяграфічны паказальнік «Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне» выдаецца з 1991 года. Крынiцай да падбору матэрыялу з'яўляецца краязнаўчы змест дакументаў. У паказальнік уключаны кнігі і артыкулы з часопісаў і газет за 2018 год: асобныя кнiгi i главы з iх, артыкулы са зборнiкаў, часопiсаў, рэспублiканскiх, рэгiянальных, раённых i гарадскiх газет.

Дакументы размешчаны ў сiстэматычным парадку, унутры раздзелаў – па алфавіту аўтараў, загалоўкаў. Апісанне кніг і артыкулаў з невыразнымі загалоўкамі коратка раскрываецца.

Даведачны апарат выдання ўключае геаграфiчны паказальнiк, персанальны паказальнік, спіс прадпрыемстваў горада і раёна, пра якія ідзе гаворка ў публікацыях, спiс перыядычных выданняў, якiя выкарыстаны пры складаннi дапаможнiка.

Мэта бібліяграфічнага паказальніка – інфармаваць аб новай літаратуры пра Кобрынскі край.

Выданне адрасуецца усiм, хто цiкавiцца мiнулым i сённяшнім роднага краю, яго гісторыяй, культурай, а таксама можа быць выкарыстана ў бiблiяграфiчнай дзейнасцi бiблiятэк.

1

 

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика