Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне

PDF Печать E-mail

Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне : бягучы бiблiяграфiчны паказальнiк за 2018 год / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Л. С. Дардзюк, С. Д. Курачук. - Кобрын, 2019. – 126 с.

1

Бягучы бiблiяграфiчны паказальнiк «Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне» выдаецца з 1991 года. Крынiцай да падбору матэрыялу з'яўляецца краязнаўчы змест дакументаў.

У паказальнік уключаны кнігі і артыкулы з часопісаў і газет за 2018 год: асобныя кнiгi i главы з iх, артыкулы са зборнiкаў, часопiсаў, рэспублiканскiх, рэгiянальных, раённых i гарадскiх газет.

Дакументы размешчаны ў сiстэматычным парадку, унутры раздзелаў – па алфавіту аўтараў, загалоўкаў. Апісанне кніг і артыкулаў з невыразнымі загалоўкамі коратка раскрываецца.

Асноўныя раздзелы спіса: «Край у цэлым», «Мясцовыя органы ўлады і кіравання, іх дзейнасць, грамадскае жыццё краю», «Прырода і прыродныя рэсурсы. Экалогія. Ахова прыроды», «Эканоміка краю», «Сельская гаспадарка», «Ахова здароўя. Медыцынскія ўстановы. Фізічная культура і спорт», «Культурнае будаўніцтва. Навуковае жыццё. Асвета. Друк», «Мастацтва. Край у творах мастацтва», «Літаратурнае жыццё. Край у мастацкай літаратуры. Фальклор», «Гісторыя, этнаграфія, археалогія краю», «Персаналіі мясцовых дзеячаў».

Даведачны апарат выдання ўключае геаграфiчны паказальнiк, персанальны паказальнік, спіс прадпрыемстваў горада і раёна, пра якія ідзе гаворка ў публікацыях, спiс перыядычных выданняў, якiя выкарыстаны пры складаннi дапаможнiка.

Мэта бібліяграфічнага паказальніка – інфармаваць аб новай літаратуры пра Кобрынскі край.

Выданне адрасуецца усiм, хто цiкавiцца мiнулым i сённяшнім роднага краю, яго гісторыяй, культурай, а таксама можа быць выкарыстана ў бiблiяграфiчнай дзейнасцi бiблiятэк.

Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне : бягучы бiблiяграфiчны паказальнiк за 2018 год / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : Л. С. Дардзюк, С. Д. Курачук. - Кобрын, 2019. – 126 с.
Вложения:
Скачать этот файл (2018 Новая літаратура.pdf)2018 Новая літаратура.pdf1140 Kb
Яндекс.Метрика