Вобразная, вольная, пявучая – мова беларуская мая
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Вобразная, вольная, пявучая – мова беларуская мая

PDF Печать E-mail

Міжнароднаму дню роднай мовы ў Гарадзецкай публічнай бібліятэцы прысвечаны шэраг мерапрыемстваў. Урок беларусазнаўства «Вобразная, вольная, пявучая – мова беларуская мая» для вучняў 4 класа Гарадзецкай сярэдняй школы пачаўся з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць шанаваць і захоўваць яе. У выканні бібліятэкара і наведвальнікаў мерапрыемства прагучалі вершы пра родную мову. Дзеці паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадалі загадкі і разам заспявалі «Беларускую калыханку». Відэапрэзентацыя да 105-годдзя А. А. Куляшова пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю выдатнага беларускага паэта. У гонар паэта-юбіляра сумесна са старшакласнікамі арганізавана акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску».

8 8 8 8 8 8 8 8


 

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика