Гучы родная мова
25.02.2019 09:49
Тэвельская публічная бібліятэка і сельскі клуб падрыхтавалі свята "Гучы родная мова", прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Бібліятэкарам падрыхтавана тэматычная зона "З любоўю да роднага слова", якая прапанавала кнігі беларускіх пісьменнікаў.
Працягвалася мерапрыемства гульнямі-віктарынамі, конкурсамі: "Таямніцы родных слоў", "Размаўляем па-беларуску", "Моўныя скарбы роднага краю", "Рассыпаныя прыказкі".
Вучні праявілі свае артыстычныя таленты: чыталі вершы на роднай мове, спявалі, танцавалі.