Свой родны край у вершах славім
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Свой родны край у вершах славім

PDF Печать E-mail

Свой родны край у вершах славім : зборнік вершаў і песень / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – Кобрын, 2019. – 224 с. - (Году малой радзімы прысвячаецца).

1
Літаратурна-мастацкае выданне «Свой родны край у вершах славім» падрыхтавана ў рамках Года малой радзімы да Сусветнага дня паэзіі.
Пад адной вокладкай зборніка сабраны думкі і пачуцці людзей, зачараваных Кобрыншчынай. Сярод аўтараў і майстры паэтычнага слова, і маладыя пачынаючыя таленты. Дарэчы, многія з іх з’яўляюцца членамі народнага аматарскага аб`яднання «Белы бусел». Адны - выхадцы з Кобрыншчыны, іншыя ў розныя гады жылі і працавалі на карысць развіцця горада і раёна. Шмат тых, хто прыехаў у наш край, палюбіў яго і для каго ён стаў родным домам. Агульнае, што аб’ядноўвае ўсіх гэтых людзей, - любоў да кобрынскай зямлі.
У вершах - сапраўдныя адрасы малой радзімы, літаратурная геаграфія кобрынскага краю: горад Кобрын, вёскі Балоты, Глінянка, Дзівін, Лепясы, Ляхчыцы, Павіцце, Руховічы, Хабовічы, Хідры і інш. Аўтары разважаюць аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека, прызнаюцца ў любові да яе.
Тэматычны зборнік мае пяць раздзелаў, матэрыял у якіх размешчаны ў алфавіце прозвішчаў аўтараў. Пачынаецца зборнік з гімна Кобрынскага раёна. Асобны раздзел зборніка змяшчае творы аўтараў, якія непасрэдна не звязаны з нашым краем, але прысвяцілі яму радкі сваіх вершаў, паэм. Сярод іх прафесійныя літаратары: У. Дубоўка, З. Дудзюк, В. Таўлай, А. Чапураў. Шмат вершаў здабыла музычнае суправаджэнне, стаўшы песнямі. Некаторыя з іх таксама ўвайшлі ў зборнік – раздзел «Кобрыншчыне роднай песні прысвячаем». Раздзел «Коратка аб аўтарах» знаёміць з біяграфіямі паэтаў-землякоў.
Зборнік уключае вершы на беларускай, рускай, украінскай мовах, а таксама на мясцовым дыялекце. Вершы адных аўтараў былі апублікаваны толькі на старонках мясцовых газет, іншыя прыйшлі да чытача праз аўтарскія і калектыўныя зборнікі паэзіі.
Выданне мае імянны паказальнік, у які вынесены прозвішчы аўтараў твораў (больш за 60 персаналій). Паказальнік складзены паводле алфавітнага прынцыпу і значна аблягчае пошук неабходнага матэрыялу.
Зборнік вершаў і песень «Свой родны край у вершах славім» адрасаваны ўсім тым, хто жадае пазнаёміцца з творчасцю людзей, якія шчыра і аддана любяць кобрынскі край і жадаюць падзяліцца сваёй любоўю з усімі намі.

Вложения:
Скачать этот файл (Зборнік верш.pdf)Зборнік верш.pdf2592 Kb
Яндекс.Метрика