«Свой родны край у вершах славім»
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

«Свой родны край у вершах славім»

PDF Печать E-mail

У рамках Года малой радзімы на Беларусі бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены зборнік вершаў і песень пад назвай «Свой родны край у вершах славім». Гэтае літаратурна-мастацкае выданне падрыхтавана да Міжнароднага дня паэзіі. 

Пад адной вокладкай зборніка сабраны думкі і пачуцці людзей, зачараваных Кобрыншчынай. Сярод аўтараў - мастакі слова розных пакаленняў. Гэта і майстры паэтычнага слова, і маладыя пачынаючыя таленты. Адны з іх - выхадцы з Кобрыншчыны, іншыя ў розныя гады жылі і працавалі на карысць развіцця горада і раёна. Шмат тых, хто прыехаў у наш край, палюбіў яго і для каго ён стаў родным домам. Агульнае, што аб’ядноўвае ўсіх гэтых людзей, - любоў да кобрынскай зямлі.
У вершах - сапраўдныя адрасы малой радзімы, літаратурная геаграфія кобрынскага краю: горад Кобрын, вёскі Балоты, Глінянка, Дзівін, Залессе-Тэвельскае, Лепясы, Ляхчыцы, Павіцце, Руховічы, Хабовічы, пас. Фруктовы і інш. Аўтары зборніка разважаюць аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека, прызнаюцца ў любові да яе.
Тэматычны зборнік мае пяць раздзелаў, матэрыял у якіх размешчаны ў алфавіце прозвішчаў аўтараў. Пачынаецца зборнік з гімна Кобрынскага раёна. Асобны раздзел зборніка змяшчае творы аўтараў, якія непасрэдна не звязаны з нашым краем, але прысвяцілі яму радкі сваіх вершаў, паэм. Шмат вершаў здабыла музычнае суправаджэнне, стаўшы песнямі. Некаторыя з іх увайшлі ў раздзел зборніка «Кобрыншчыне роднай песні прысвячаем». Раздзел «Коратка аб аўтарах» знаёміць з біяграфіямі паэтаў-землякоў.
Выданне ўключае вершы на беларускай, рускай, украінскай мовах, а таксама на мясцовым дыялекце. Ёсць імянны паказальнік, у які вынесены прозвішчы аўтараў твораў (больш за 60 персаналій).
Зборнік вершаў і песень «Свой родны край у вершах славім» адрасаваны ўсім тым, хто жадае пазнаёміцца з творчасцю людзей, якія шчыра і аддана любяць кобрынскі край і жадаюць падзяліцца сваёй любоўю з усімі намі.

1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика