Мой лёс — кнігі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

PDF Печать E-mail

Ефціфеева, Н. Мой лёс — кнігі / Наталля Ефціфеева // Культура. – 2019. – 20 красавіка (№16). – С. 6.

Кніга ў жыцці паэткі, выдаўца, журналісткі, бібліятэкара Н. Ефціфеевай (Кандрашук).

 

 

Прэм'ера рубрыкі 

Можна было б назваць гэтую рубрыку «Як прайсці ў бібліятэку?» Можна было б — гадоў пяць — дзесяць таму. На сёння пытанне яўна састарэла. Дзе знаходзіцца галоўная «кніжкіна» ўстанова, цяпер ведае бадай кожны. А вось чым там заняцца наведвальніку, каб да чытання прызвычаіцца? Над гэтым пытаннем і бібліятэкары часам задумваюцца. Інакш кажучы, нам патрэбна пляцоўка для абмену думак паміж бібліятэкарамі, паміж чытачамі, паміж першымі і другімі. Давайце назавём яе Воок Сгоssing. Гэта і кнігазварот, і грамадскі рух, і, урэшце, — хобі для душы. А у нашым выпадку дыскусійная прастора, прысвечаная развіццю бібліятэчнай справы. Прапанаваў сваю ідэю вазьмі пакарыстацца задумай іншага.

 

Мой лёс кнігі

 

Чытаць я навучылася ў чатыры гады і ў свой час стала самым юным чытачом Камянюцкай сельскай бібліятэкі Камянецкага раёна. Памятаю здзіўленыя вочы загадчыцы, калі мой тата сказаў, што на пяцігадовую дзяўчынку трэба завесці фармуляр і яна будзе выбіраць кніжкі самастойна. «Хіба яна ўмее чытаць?» — «Умее», пацвердзіў бацька. А я тым часам ужо хадзіла паміж стэлажоў. Не магу ўспомніць, якой была мая першая кніга, але на ўсё жыццё ў памяці захавалася фраза бібліятэкара: «Гэта для яе яшчэ рана, яна не зразумее». I тут за мяне «заступіўся» брат: «Зразумее. Яна такія кнігі ўжо чытае». Як пасля высветлілася, кніга была разлічана на дзяцей гадоў дзесяці.

Хто бы мог тады падумаць, што з кнігамі і бібліятэкай будзе звязана ўсё далейшае жыццё.

 

У нашай сям'і ўсе любілі чытанне, тым не менш, мяне ніхто не вучыў чытаць мэтанакіравана. Але, калі надыходзіў вечар і ў руках маіх родных з'яўлялася кніга, газета або часопіс, мне міжволі хацелася далучыцца да іх. Я чаплялася да дарослых з пытаннем: «Якая гэта літара?» Прачытванне першых складоў і слоў выклікала бурлівую радасць.

Прайшоў літаральна год ці два, і мама звольнілася з Музея прыроды, дзе працавала экскурсаводам, і стала бібліятэкарам. Адгэтуль у бібліятэцы я бывала ўсё часцей. Прычым з цягам часу навучылася запаўнядь фармуляры, расстаўляць правільна кнігі на паліцы, прымала ўдзел у мерапрыемствах, дапамагала маме пісаць сцэнарыі, афармляць тэматычныя папкі, выставы і рабіць справаздачы, калі яна ўжо стала загадчыцай.

А яшчэ ў бібліятэцы з'явілася мая асабістая папка, бо я з 11 гадоў пісала вершы, а з 14 друкавалася ў газетах і часопісах. Праз гады ў «роднай» бібліятэцы адбылася прэзентацыя маёй першай кнігі «Зимний букет».

У час вучобы ва ўніверсітэце ў Брэсце я была нязменным чытачом як універсітэцкай, так і абласной бібліятэкі. Пераехаўшы ў Кобрын, і тут пасябравала з цэнтральнай раённай бібліятэкай, але не толькі ў якасці чытача, а яшчэ як паэт і журналіст. 3 часам усталяваліся цёплыя сяброўскія адносіны із Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай.

У дзяцінстве я марыла пісаць і выдаваць кнігі, і гэтым смелым марам наканавана было спраўдзіцца. Спачатку да выдання кніг я стала датычная працуючы ў рэдакцыі часопі- саў, а ў 2016 годзе атрымала пасведчанне выдаўца як індывідуальны прадпрымальнік.

Калі мы не здраджваем дзіцячай мары і засяроджана, настойліва ідзем да мэты, то Бог часам дае больш за тое, што мы просім. Жыццёвыя пуцявіны прывялі мяне ў бібліятэку ў новай якасці. Я прыйшла ў Кобрынскую РЦБС на работу — бібліятэкарам у аддзел маркетынгу. Вось дзе спатрэбіўся атрыманы ў дзяцінстве вопыт. I хоць я не запаўняю чытацкія фармуляры і не расстаўляю на паліцах кнігі, але мне неабходна ведаць, як гэта робіцца правільна. Дый журналісцкія і выда- вецкія навыкі выявіліся не лішнімі. Шмат чаму вучуся і ў чарговы раз разумею: мой лёс — кнігі.

 

Наталля ЕФЦІФЕЕВА

Кобрын

Яндекс.Метрика