Перамога. Памяць: Вялікая Айчынная на Кобрыншчыне
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Перамога. Памяць: Вялікая Айчынная на Кобрыншчыне

PDF Печать E-mail

У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры раённай бібліятэкі ў рамках Дня Перамогі, 75-годдзя вызвалення Беларусі, 75-годдзя з Дня вызвалення Кобрына (20 ліпеня) арганізавана выстава-панарама «Перамога. Памяць: Вялікая Айчынная на Кобрыншчыне». 

Выстава змяшчае шэраг разнастайных краязнаўчых матэрыялаў (кніг, артыкулаў, фотаздымкаў і інш.), у якіх адлюстроўваюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Кобрыншчыне, вызваленне кобрынскага краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, подзвіг нашых землякоў у гады вайны. Прадстаўлены матэрыял пра У. М. Кірмановіча, Героя Савецкага Саюза, першага і адзінага выхадца з Кобрыншчыны, які атрымаў такое высокае званне. Некалькі паліц выстаўкі прысвечаны памятным мясцінам на тэрыторыі краю, якія звязаны з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. - помнікам, абеліскам, мемарыялам, брацкім магілам. «Напісана вайной – увекавечана ў кнігах» - гэты раздзел знаёміць з вершамі кобрынскіх аўтараў, якія прысвечаны Вялікай Айчыннай, і іншымі творамі пра вайну.

1 1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика