Летапіс роднай старонкі
Летапіс роднай старонкі : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 500-годдзя з часу першага ўпамінання в. Імянін Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; уклад. : С. Д. Курачук, Т. М. Баранская. – Кобрын, 2019. – 40 с. : каляр. фота. - (Па вёсках нашага краю).
«Летапіс роднай старонкі» - чацвёртае выданне з цыкла бібліяграфічных паказальнікаў пад агульнай назвай «Па вёсках нашага краю».
Любоў да родных мясцін жыве ў душы кожнага чалавека. Гісторыка-краязнаўчы нарыс «Летапіс роднай старонкі» выдаецца ў Год малой радзімы ў Беларусі і прысвечаны юбілейнай даце - 500-годдзю з часу першага ўпамінання в. Імянін Кобрынскага раёна. Выданне прызначана шырокаму колу карыстальнікаў, заклікана абудзіць пачуццё дачынення да гісторыі і сённяшняга дня сваёй малой радзімы.