Жыццёвыя будні бібліятэкі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

Жыццёвыя будні бібліятэкі

PDF Печать E-mail

 

Кірылюк, М. Жыццёвыя будні бібліятэкі / Марыя Кірылюк // Кобрынскі веснік. – 2019. – 31 жніўня. - С. 9.

       Будні Акцябрскай публічнай бібліятэцы.

 

 

Жыццёвыя будні бібліятэкі

 

Інтэрнэт адкрыў бязмежныя магчымасці для вывучэння і пазнання разнастайных галін жыццядзейнасці.

Камп'ютары, плэеры, гульнявыя прыстаўкі, мабільныя тэлефоны захапілі як дарослых, так і дзяцей. Нават дашкаляты з гэтай разумнай тэхнікай на «ты».

На жаль, з экранаў і манітораў часта зыходзіць шкодная інфармацыя, якая падаецца пад «смачным» марынадам. Важна не заблудзіцца ў сетках лаўкачоў, не згубіць самога сябе, не страціць умення адрозніваць дабро ад зла.

Толькі зладжаная, мэтанакіраваная работа сям'і і школы прыносіць добры плён.

Вялікая роля ў выхаванні дзяцей надаецца бібліятэцы. Акцябрскую бібліятэку наведваюць і малыя, і школьнікі, і дарослыя - мясцовыя бібліятэкары шукаюць розныя накірункі, каб зацікавіць чытачоў. Яны актыўна вывучаюць чытацкія запатрабаванні і інтарэсы людзей.

У бібліятэцы арганізоўваюцца сустрэчы чытачоў, на якіх яны дзеляцца сваімі ўражаннямі аб прачытаных кнігах, прапагандуючы такім чынам найбольш карысныя і цікавыя выданні. 3 дзецьмі праводзяцца віктарыны, заахвочваюцца лепшыя чытачы.

Для малых абсталяваны дзіцячы куток, дзе ёсць выстава кніжных навінак, ілюстраваных кніжак-малышак, казак, выстава цікавых вырабаў з падручных матэрыялаў. Ёсць тут і дзіцячыя цацкі.

Вялікую цікавасць выклікае краязнаўчы куток «Мой край родной, моя история живая», дзе сабраны матэрыялы аб мінулым і сучасным краіны. Тут і нарысы аб ветэранах вайны, ветэранах працы, выдатных людзях. Ёсць тут і ілюстраваныя альбомы аб роднай прыродзе, жывёльным і раслінным свеце нашага рэгіёну.

Цікава праходзяць пасяджэнні аматарскага абяднання «Гаспадынька», на якіх у цёплай сяброўскай атмасферы ўдзельніцы абменьваюцца рэцэптамі прыгатавання ежы, правіламі догляду за хатнімі гадаванцамі, раслінамі, абменьваюцца рэцэптамі захавання маладосці. Часта такія пасяджэнні заканчваюцца дэгустацыяй прыгатаваных страў.

Не менш цікава праходзяць і сустрэчы з іерэем Свята-Пакроўскай царквы айцом Аляксандрам. Тут і аповеды святара пра жыццё святых, і адказы на пытанні адносна праваслаўнай веры, і прагляд відэафільмаў на праваслаўную тэму.

Для тых, хто па стане здароўя не можа наведваць бібліятэку, бібліятэкар Таццяна Шаўцова прыносіць патрэбныя кнігі і часопісы дадому, за што людзі вельмі ўдзячны.

 

Марыя КІРЫЛЮК, жыхарка в. Акцябр.

 

Яндекс.Метрика