Чытай, краіна, пра нас пішуць!
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

Чытай, краіна, пра нас пішуць!

PDF Печать E-mail

Напярэдадні 80-годдзя з часу заснавання кобрынскай бібліятэкі бібліёграфамі цэнтральнай раеннай бібліятэкі выдадзены рэкламна-інфармацыйны спіс «Чытай, краіна, пра нас пішуць! : бібліятэка на старонках СМІ».

1

У сучасным свеце бібліятэкі ўсё часцей становяцца аб'ектамі сродкаў масавай інфармацыі. Публікацыі ў прэсе аказваюць найбольш пераканаўчае ўздзеянне з пункту гледжання піяру бібліятэкі ў рэгіёне, акумуліруюць увагу ўлад, а таксама існуючых і патэнцыяльных наведвальнікаў бібліятэкі, знаходзяць сваю ўдзячную аўдыторыю.
Рэкламна-інфармацыйны спіс прапануе публікацыі ў друку аб рабоце Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Змяшчае артыкулы, напісаныя карэспандэнтамі перыядычных выданняў, а таксама супрацоўнікамі бібліятэкі.
Уключаны артыкулы з перыядычных выданняў на беларускай і рускай мовах за 15 апошніх гадоў (2004-2019). Бібліяграфічныя запісы размяшчаюцца ў зваротным храналагічным парадку, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў. Для раскрыцця зместу даюцца кароткія даведачныя анатацыі.
Даведачны апарат прадстаўлены алфавітным спісам перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Пры складанні бібліяграфічнага паказальніка выкарыстаны краязнаўчы каталог, раздзел сайта Кобрынскай РЦБС «Мы ў друку». Адбор літаратуры закончаны ў жніўні 2019 года.

Яндекс.Метрика