Сугучча талентаў
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

PDF Печать E-mail

Ефціфеева, Н. Сугучча талентаў / Наталля Ефціфеева // Кобрынскі веснік. – 2019. – 25 верасня. – С. 8.

Свой 80-гадовы юбілей Кобрынсная цэнтральная раённая бібліятэка адзначыла незвычайна.


Сугучча талентаў

Свой 80-гадовы юбілей Кобрынсная цэнтральная раённая бібліятэка адзначыла незвычайна. Да знамянальнай даты прымеркавалі літаратурны конкурс «Вясёлка сугуччаў».

38 твораў даслалі аўтары. У кожнай з 5 намінацый журы вызначыла па адным пераможцу: Валянціна Літошык («Віншаванне бібліятэкару»), Зінаіда Навасад («Вершы аб бібліятэцы»), Валянціна Пігас («Вершы аб кнізе»), Валянціна Саўчук («Апавяданні аб бібліятэцы») і Таццяна Сацук («Апавяданні аб кнізе»). Урачыстае ўзнагароджанне адбылося на паэтычным нон-стопе «Кніжная імперыя» ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Пераможцы атрымалі дыпломы і прызы ад спонсараў: ІТАА «Лангхайнрых Канфекцыён Бел», Кобрынскай РА РГА «Белая Русь», «Школы прыгажосці» Вольгі Мацюхінай.
На мерапрыемстве кожны з прысутных канкурсантаў прачытаў адзін са сваіх твораў, дасланых на конкурс. Упрыгожаннем свята стала музычнае віншаванне ад вакальнага гурта «Фантазія», адрасаванае калегам-бібліятэкарам, і выступление самадзейнага тэатра-студыі «Піражок», якая працуе на базе бібліятэкі.

Наталля ЕФЦІФЕЕВА,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Яндекс.Метрика