Прадукцыя кобрынская - якасць еўрапейская
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Прадукцыя кобрынская - якасць еўрапейская

PDF Печать E-mail

Прадукцыя кобрынская - якасць еўрапейская : бібліяграфічны паказальнік да 80-годдзя з часу заснавання ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; уклад. Святлана Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2019. – 56 с. - (З гісторыі прадпрыемстваў горада).

1

Завод, які ў кастрычніку адзначыць 80 гадоў з моманту свайго заснавання, стаў візітнай карткай нашага горада. Сёння ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» - адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў малочнай прамысловасці рэспублікі па вытворчасці цвёрдых сычужных сыроў. Гэта горадаўтваральнае прадпрыемства па праву займае вядучыя пазіцыі ў малочнай галіне нашай краіны, мае велізарны патэнцыял канкурэнтаздольнасці, перспектывы да далейшага развіцця як на ўнутраным, так і на знешнім рынку.
Бібліяграфічны паказальнік складаецца з прадмовы, гісторыка-эканамічнага нарыса «Заўжды толькі лепшае. ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» 80 гадоў (1939 – 2019)» з раздзеламі: «Знакавыя падзеі ў гісторыі завода», «Якасць і смак - на вышыні!», «Кобрынскія сыры: заўсёды толькі лепшае!», «Па працы і гонар»; спіса крыніц; спіса перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Выданне прадстаўляе каля 300 крыніц, уключае артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1968 года. Творы друку згрупаваны па відах: кнігі, брашуры, главы, раздзелы з кніг, энцыклапедычныя артыкулы; часопісныя і газетныя артыкулы. Кнігі размешчаны ў алфавіце аўтараў, назваў кніг, артыкулы – па гадах у зваротнай храналогіі, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў. У выданні шырока прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял, фотаздымкі розных гадоў.
Выдадзены ў Год малой радзімы, паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, эканомікай, культурай.

Яндекс.Метрика