Курачук, С. Залатая зорка Кобрына / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2019. – 6 лістапада. – С. 5. У рамках праекта Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі аб славутых земляках малой радзімы - матэрыял да 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Кір
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Курачук, С. Залатая зорка Кобрына / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2019. – 6 лістапада. – С. 5. У рамках праекта Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі аб славутых земляках малой радзімы - матэрыял да 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Кір

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Залатая зорка Кобрына / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2019. – 6 лістапада. – С. 5.

У рамках праекта Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі аб славутых земляках малой радзімы - матэрыял да 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Кірмановіча.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Кірмановіча

Залатая зорка Кобрына

На працягу некалькіх гадоў Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка працуе над краязнаўчым біябібліяграфічным праектам «Славутыя імёны маёй малой радзімы», мэтай якога з’яўляецца ўшанаванне памяці славутых землякоў і папулярызацыя іх дзейнасці. Мяркуем стварыць рэсурс, у які ўвойдуць матэрыялы пра тых, хто пакінуў прыкметны след на старонках гісторыі сваёй малой радзімы, у гісторыі Кобрына і Кобрынскага раёна.

У межах праекта прапануем матэрыял пра Уладзіміра Мікалаевіча Кірмановіча - нашага знакамітага земляка, ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна горада Кобрына, імя і жыццё якога набылі славу і шырокую вядомасць нашаму гораду, і якому 5 лістапада 2019 года споўнілася бы 100 гадоў з дня нараджэння.

Нарадзіўся Уладзімір Кірмановіч у г. Кобрыне, закончыў Кобрынскую павятовую школу (цяпер сярэдняя школа № 2), потым навучаўся тонкасцям майстэрства чырванадрэўшчыка. Усё сваё жыццё Уладзімір звязаў з арміяй. У 1939 годзе пасля прыходу ў Заходнюю Беларусь савецкай улады яго прызвалі ў Чырвоную Армію. Служыў у Ленінградскай вобласці, удзельнічаў у фінскай вайне. Да часу нападу на нашу краіну фашыстаў Кірмановіч быў ужо вопытным артылерыстам.

У красавіку 1942 года закончыў курсы малодшых лейтэнантаўі быў накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Быў камандзірам агнявога ўзвода, артылерыйскай батарэі, дывізіёна. Ваяваў на Бранскам, Цэнтральным, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах, удзельнічаў у Курскай бітве, вызваленні Украінскай ССР, Крыма, Прыбалтыкі.

Самы важны ў лёсе камандзіра батарэі Уладзіміра Кірмановіча бой адбыўся амаль у канцы вайны - 22 жніўня 1944 года. Падчас танкавай контратакі ў раёне пасёлка Букайшы Добельскага раёна Латвійскай ССР батарэя пад яго камандаваннем прыняла на сябе першы ўдар і гэтым забяспечыла паспяховае наступленне савецкіх войскаў. У жорсткім баі былі спаленыя шэсць танкаў, самаходныя гарматы, шмат салдатаў і афіцэраў праціўніка. У крытычны момант бою, калі адзін з разлікаў выйшаў са строю, камбат асабіста ўстаў за панараму і з гэтай гарматы знішчыў яшчэ два танкі ворага. Праз амаль паўгода, 24 сакавіка 1945 года, за ўмелае вядзенне бою, мужнасць і адвагу капітану Уладзіміру Кірмановічу Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Уладзімір Мікалаевіч стаў першым і адзіным кабрынчанінам, удастоеным гэтага высокага воінскага звання.

Шматлікія заслугі Уладзіміра Кірмановіча ў гады Вялікай Айчыннай вайны адзначаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі розных ступеняў.

Пасля вайны Уладзімір Кірмановіч працягваў службу ў арміі ў артылерыйскіх частках Паўднёвай групы войскаў, пражываў у Аўстрыі і Румыніі. Калі вярнуўся з-за мяжы, нядоўга разам з сям'ёй жыў у Кобрыне. Уладзімір Кірмановіч вырашыў цалкам прысвяціць сябе службе ў арміі. Паступіў у Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, якую закончыў у 1955 годзе. Пасля заканчэння вучобы пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Харкаў. Жыццё Уладзіміра Кірмановіча ў гэтым горадзе звязана з Харкаўскім вышэйшым ваенным вучылішчам лётчыкаў імя двойчы Героя Савецкага Саюза С. І. Грыцаўца, у якім ён доўгія гады працаваў выкладчыкам на кафедры тактыкі. У 1975 годзе ў званні палкоўніка ( на той час ён  займаў пасаду намесніка начальніка па страявой падрыхтоўцы) Уладзіміра Кірмановіча камісавалі. Але ісці на заслужаны адпачынак ён не збіраўся. З 1975 года амаль да апошніх дзён жыцця палкоўнік у адстаўцы працаваў у сваім лётным вучылішчы ў лабараторыі тэхнічных сродкаў навучання.

За 45 гадоў, праведзеных у Харкаве, ён не аднойчы наведваў Кобрын, дзе жылі яго родныя і сябры. У 1987 годзе Уладзіміру Мікалаевічу Кірмановічу было прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна горада Кобрына.

Ён памёр 5 лютага 2001 года, пахаваны на алеі герояў у Харкаве.

На малой радзіме з пакалення ў пакаленне перадаецца памяць пра героя, які прымножыў славу нашай зямлі. 12 кастрычніка 2005 года на сесіі раённага Савета дэпутатаў было прынята рашэнне аб прысваенні вуліцы ў квартале індывідуальнай забудовы на тэрыторыі былога ваеннага гарадка імя земляка-героя У. М. Кірмановіча. На будынку сярэдняй школы № 2 г. Кобрына ўстаноўлена мемарыяльная дошка, надпіс на якой абвяшчае, што ў гэтай школе вучыўся Герой Савецкага Саюза У. М. Кірмановіч. Для роднага Кобрына Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч назаўжды застанецца Ганаровым грамадзянінам і адзіным мясцовым Героем Савецкага Саюза.

Да 100-годдзя з дня нараджэння У. М. Кірмановіча ў гісторыка-краязнаўчым цэнтры раённай бібліятэкі пачала дзейнічаць юбілейная выстаўка-партрэт «Залатая зорка Кобрына» з цыкла выстаў «Асоба ў гісторыі малой радзімы». Створаны краязнаўчы электронны паўнатэкставы рэсурс «Залатая зорка Кобрына. У. М. Кірмановіч», які прадстаўлены біяграфічным нарысам, артыкуламі з энцыклапедый, кніг, перыёдыкі аб жыцці і дзейнасці знакамітага земляка, фондам фотаздымкаў, бібліяграфічнымі выданнямі цэнтральнай бібліятэкі, матэрыяламі з найбольш стабільных інтэрнэт-рэсурсаў; сфарміравана папка–дасье з аднайменнай назвай; выдадзены даведнік аб вуліцах Кобрына, якія носяць імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны «Думаць пра жывых, памятаць пра загінуўшых», даведнік-тур па вуліцах горада «Імёны тваіх вуліц, горад Кобрын»з серыі «Ведай і любі свой горад», у якіх ёсць інфармацыя пра героя-земляка. На галоўнай старонцы сайта Кобрынскай РЦБС (www.krcls.by) на банеры «У Календары нашай памяці» размешчана пашыраная даведка з бiблiяграфiчным спiсам, прымеркаваная да юбілейнай даты нашага знакамітага земляка.

Жыццёвы подзвіг Уладзіміра Мікалаевіча Кірмановіча і ў ваеннае, і ў мірны час - прыклад бездакорнага служэння Айчыне, узор для пераймання шматлікім пакаленням кабрынчан.

Святлана Курачук,

галоўны бібліёграф

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Яндекс.Метрика