Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы

PDF Печать E-mail

Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка далучылася да міжнароднага праекта “Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы”, арганізаванага Канфедэрацыяй Паўночных Асацыяцый.
У рамках праекта прайшлі чытанні ўслых урыўкаў з кніг, аб’яднаных тэмай “Нардычнае свята”. Вучні 9 – 11-х класаў СШ № 7 г. Кобрына разам з бібліятэкарам Наталляй Ефціфеевай чыталі ўрывак кнігу Юстэйна Гордэра “Сафіін свет”. Пяцікласнікі гэтай жа навучальнай установы праслухалі ўрывак з кнігі Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”. Для дарослых, якія сабраліся ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры біблітяэкі, прапанавалі кнігу Карэн Бліксэн “Баляванне Бабет”. Падчас усіх чытанняў слухачы ўдзельнічалі ў віктарыне па літаратуры і геаграфіі краін Паўночнай Еўропы.
За актыўны ўдзел у міжнародным праекце Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка ўзнагароджана дыпломам Цэнтра шведскіх даследванняў.
Яндекс.Метрика