Славутыя імёны маёй малой радзімы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Славутыя імёны маёй малой радзімы

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Славутыя імёны маёй малой радзімы / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2019. – 23 лістапада. – С. 9.

Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка – у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Славутыя імёны маёй малой радзімы».


Славутыя імёны маёй малой радзімы

Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка – у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Славутыя імёны маёй малой радзімы».
Яго арганізатарамі выступілі выдавецкі дом «Звязда», «Краязнаўчая газета» і ГА «Беларускі фонд культуры». Конкурс стартаваў у 2018 годзе і праводзіўся ў межах Года малой радзімы, быў накіраваны на актывізацыю дзейнасці грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, прыватных ініцыятыў, асобных грамадзян па пошуку і зборы гістарычных і сучасных звестак аб вядомых выхадцах з канкрэтных населеных пунктаў і рэгіёнаў. У конкурсе ўдзельнічалі журналісты, выкладчыкі, работнікі культуры, навучэнцы школ і ўніверсітэтаў.
29 кастрычніка бягучага года ў Нацыянальным гістарычным музеі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне яго пераможцаў і ўдзельнікаў. Ацэньвала конкурсныя праекты камісія ў складзе прадстаўнікоў арганізацый заснавальніц і партнёраў конкурсу.
Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка як пераможца рэспубліканскага конкурсу «Славутыя імёны маёй малой радзімы» адзначана дыпломам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам. Узнагароды ўручалі галоўны рэдактар газеты «Звязда» П. Я. Сухарукаў, старшыня ГА «Беларускі фонд культуры» Т. І. Стружэцкі, член рэдкалегіі «Краязнаўчай газеты» пісьменнік А. І. Бутэвіч.
Высокай ацэнкі заслужыў праект кобрынскай бібліятэкі пра знакамітых выхадцаў з Кобрыншчыны - людзей, што пакінулі прыкметны след на старонках гісторыі сваёй малой радзімы, выявілі сябе ў розных галінах жыццядзейнасці. Асабліва адзначаны блок дакументаў, прысвечаных Аляксею Мартынаву, даследчыку гісторыі Кобрыншчыны, першаму дырэктару музея імя А. В. Суворава, арганізатару і першаму загадчыку гарадской бібліятэкі.
Краязнаўчы біябібліяграфічны праект распрацаваны з мэтай даць шырокай аўдыторыі карыстальнікаў магчымасць аператыўнага доступу да значнага масіву краязнаўчай інфармацыі пра вядомых землякоў. На конкурс прадстаўлены біябібліяграфічныя даведнікі, якія былі выдадзены асобнымі кнігамі, памятныя календары, паўнатэкставыя электронныя рэсурсы, відэаролікі пра славутых землякоў. Крыніцамі даследавання з’яўляліся дакументны фонд цэнтральнай бібліятэкі, архіўныя матэрыялы, дакументы кадравых служб прадпрыемстваў і арганізацый, дзе ў свой час працавалі знакамітыя землякі, аўтабіяграфіі, працы, якімі падзяліліся вядомыя людзі краю, і інш. Праект асвятляўся на старонках СМІ.
Трэба адзначыць, што ў канцы снежня 2018 года ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь прайшла «Краязнаўчая прэзентацыя першага Года малой радзімы», дзе на выстаўцы ў ліку іншых былі прадстаўлены асобныя матэрыялы кобрынскага краязнаўча-асветніцкага праекта. Наперадзе першы рэспубліканскі краязнаўчы форум, які пройдзе ў лютым наступнага года, дзе таксама будуць прадстаўлены лепшыя праекты рэспубліканскага конкурсу«Славутыя імёны маёй малой радзімы».

Святлана Курачук,
галоўны бібліёграф
аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Яндекс.Метрика