Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка далучылася да міжнароднага праекта…
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка далучылася да міжнароднага праекта…

PDF Печать E-mail

Кандрашук, Н. Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка далучылася да міжнароднага праекта… / Наталля Кандрашук // Літаратура і мастацтва. – 2019. - № 46. – С. 14.

За ўдзел у міжнародным праекце «Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы» Кобрынская ЦРБ узнагароджана дыпломам Цэнтра шведскіх даследаванняў.


Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка далучылася да міжнароднага праекта «Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы», які ладзіць Канфедэрацыя паўночнаеўрапейскіх асацыяцый. У межах праекта прайшлі чытанні ўголас урыўкаў з кніг, аб'яднаных тэмай «Нардычнае свята». Старшакласнікі СШ № 7 разам з бібліятэкарам Наталляй Ефціфеевай прадставілі твор Юстэйна Гордэра «Сафіін свет», а пяцікласнікі — кнігу Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха». Дарослых, якія бралі ўдзел у праекце, пазнаёмілі з выданнем Карэн Бліксэн «Баляванне Бабет». Падчас чытанняў слухачы ўдзельнічалі ў віктарыне па літаратуры і геаграфіі краін Паўночнай Еўропы. За ўдзел у праекце Кобрынская ЦРБ узнагароджана дыпломам Цэнтра шведскіх даследаванняў.

Наталля КАНДРАШУК

Яндекс.Метрика