Імем тваім ганарымся
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Імем тваім ганарымся / Святлана Курачук // Заря. – 2019. – 14 декабря. – С. 10.

Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка – у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Славутыя імёны маёй малой радзімы».


КОНКУРС

Імем тваім ганарымся

Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка – у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Славутыя імёны маёй малой радзімы».
Арганізатарамі нацыянальнага конкурсу выступілі газета «Звязда», «Краязнаўчая газета» і Беларускі фонд культуры. Праводзіўся ён у межах Года малой радзімы і быў скіраваны на актывізацыю дзейнасці грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, прыватных ініцыятыў, асобных грамадзян па пошуку і збору гістарычных і сучасных звестак аб вядомых выхадцах з канкрэтных населеных пунктаў і рэгіёнаў у мэтах ушанавання памяці і папулярызацыі іх дзейнасці.
У Нацыянальным гістарычным музеі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў. Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка як пераможца рэспубліканскага конкурсу «Славутыя імёны маёй малой радзімы» адзначана дыпломам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам. Такой высокай ацэнкі заслужыў праект бібліятэкі пра знакамітых выхадцаў з Кобрыншчыны - людзей, што пакінулі прыкметны след у гісторыі сваёй малой радзімы, выявілі сябе ў розных галінах навукі, культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці. Асабліва адзначаны блок дакументаў, прысвечаны А. М. Мартынаву, даследчыку гісторыі Кобрыншчыны, першаму і шматгадоваму дырэктару музея імя А. В. Суворава, арганізатару і першаму загадчыку гарадской бібліятэкі.



Святлана КУРАЧУК,
галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання
і інфармацыі Кобрынскай цэнтральнай
раённай бібліятэкі

 

Яндекс.Метрика