Малой радзімы частка біяграфіі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

Малой радзімы частка біяграфіі

PDF Печать E-mail

Напярэдадні 80-годдзя з часу ўтварэння Кобрынскага раёна як адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Брэсцкай вобласці бібліёграфамі цэнтральнай бібліятэкі выдадзены інфармацыйна-бібліяграфічны нарыс «Малой радзімы частка біяграфіі».

15 студзеня 1940 года – дата, ад якой Кобрынскі раён вядзе свой адлік як адміністрацыйная адзінка Брэсцкай вобласці. Наш раён - адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.
Інфармацыйна-бібліяграфічны нарыс «Малой радзімы частка біяграфіі» ўключае некалькі раздзелаў. Адзін з іх - «Кобрынскі раён: факты, падзеі, людзі» - апавядае пра геаграфічнае становішча, кліматычныя ўмовы, біярэсурсы раёна, а таксама аб эканамічным, турыстычным патэнцыяле нашага краю. Найбольш старонак выдання прысвечана гісторыі Кобрынскага раёна, пачынаючы з 15 студзеня 1940 года. Гэтым днём датаваны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР». У Брэсцкай вобласці сярод іншых былі створаны Антопальскі, Дзівінскі і Кобрынскі раёны, у склад якіх увайшла тэрыторыя сучаснага Кобрынскага раёна.
Гісторыя кожнага рэгіёна захоўвае імёны тых, хто пакінуў пра сябе добрую памяць, чыё жыццё было адданае служэнню айчыне, людзям і справе. Безумоўна, галоўнае багацце нашага раёна - гэта людзі - добрыя, працалюбівыя, таленавітыя. Мы ганарымся знакамітымі землякамі, якія сваёй працай, талентам заслужылі гонар і памяць нашчадкаў.
Датай афіцыйнага юбілею – 80-годдзя з дня заснавання Кобрынскага раёна ў складзе Брэсцкай вобласці – з’яўляецца 15 студзеня 1940 года. Але, безумоўна, гісторыя станаўлення раёна, развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры Кобрыншчыны, непарыўна звязаная з гісторыяй усёй нашай краіны, пачынаецца значна раней. Раздзел «Кобрынскі раён: хроніка гісторыі ў датах» прадстаўляе асноўныя даты гісторыі Кобрыншчыны з глыбіні стагоддзяў да нашых дзён.
Выданне змяшчае спіс крыніц (каля 100 бібліяграфічных запісаў) з кніг, энцыклапедычных выданняў, уключае артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1967 года; ёсць спасылкі на найбольш стабільныя інтэрнэт-рэсурсы іншых сайтаў.
Інфармацыйна-бібліяграфічны нарыс «Малой радзімы частка біяграфіі» выдадзены ў Год малой радзімы ў Беларусі, што, безумоўна, надае яму асаблівую актуальнасць.

1

Яндекс.Метрика