Не забывай ніколі, дружа
19.02.2020 15:43
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з кінатэатрам “Вясёлка” ў рамках праекта “Кніга ў кадры” правялі выязную літаратурную гадзіну ў Батчынскай сярэдняй школе “Не забывай ніколі, дружа”.
Усе прысутныя даведаліся пра тое, як родная мова «прабівала» сабе дарогу, нагадалі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія з любоўю і павагай пісалі пра беларускаю мову. Своеасаблівую атмасферу стварылі цікавыя заданні і конкурсы, накіраваныя на кемлівасць і эрудзіраванасць вучняў. Праведзена літаратурная віктарына “Па старонках роднай мовы”.
Мерапрыемства завяршылася праглядам мультфільмаў “Беларуская азбука” і “Якія сны сніць мядзведзь?”.