Пагуляем у роднае слова
21.02.2020 12:00
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Батчынскай публічнай бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня “Пагуляем у роднае слова”. На працягу ўсяго тыдня для вучняў і настаўнікаў у мясцовай бібліятэцы працавала выстава мастацкай літаратуры “Родная мова-цудоўная мова”. Праведзена піар-акцыя “Мае любімыя беларускія словы”. Удзельнікі гульні прынялі актыўны ўдзел у стварэнні рэкламных слоганаў на тэмы “Чаму я размаўляю на роднай мове?” , “Словы, якія павінен ведаць кожны чалавек”, адказвалі на пытанні віктарын, дэманстравалі свае ўменні ў чытанні вершаў беларускіх паэтаў.