Мове роднай пакланіцца
21.02.2020 16:39
Свята матулінай мовы “Мове роднай пакланіцца”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. падрыхтавалі супрацоўнікі Батчынскай бібліятэкі сумесна з драматычным гуртком Дома культуры. У праграмв свята гучала шмат вершаў, песень, інсцэніраваных казак. Вучні адгадвалі народныя жартоўныя загадкі, узгадвалі прыказкі пра родную мову. Кожнаму з удзельнікаў свята была прадстаўлена магчымасць паказаць беларускі танец, праспяваць беларускую песню, прачытаць верш на беларускай мове.
На працягу ўсяго мерапрыемства гучала толькі беларуская мова.
Добавить комментарий