Беларуская мова – мелодыя душы
24.02.2020 08:35
“Беларуская мова – мелодыя душы” - пад такой назвай прайшло свята-конкурс беларускай паэзіі і песні, арганізаванае Залескай публічнай бібліятэкай сумесна з Залескім Цэнтрам культуры і вольнага часу. Свята праходзіла на чатырох пляцоўках: паэтычнай “Роднаму слову – гучаць вечна!”, дзе ўдзельнікі спаборнічалі ў лепшым дэкламаванні вершаў беларускіх пісьменнікаў; песеннай “Беларусь – мая песня!”, дзе канкурсанты прадставілі гледачам беларускія песні. Цікавасць у аднавяскоўцаў вызвалі літаратурная экспазіцыя “Жывое ў вяках беларускае слова”, а таксама этнаграфічны куток “Беларуская хатка”.
Мілагучна, прыгожа гучала беларускае слова з вуснаў дашкольнікаў, школьнікаў, моладзі, пенсіянераў і інш.
Усе ўдзельнікі былі адзначаны дыпломамі і памятнымі прызамі.