Не знікне цуд прыгожага пісьменства
24.02.2020 08:49
У Дзівінскім філіяле адбылося літаратурнае падарожжа «Не знікне цуд прыгожага пісьменства”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй узнікнення свята , расказалі пра культурную спадчыну беларускага народа. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Кемлівыя і знаходлівыя”, прымалі удзел у конкусах: “Чужое” слова сярод “сваякоў”, “Хто хутчэй”, “Загадкі – пытанні”. У выкананні Т. Гурыш і В. Карпук прагучалі песні на беларускай мове. Мерапрыемства суправаджалась відэапрэзентацыяй “Які гэта цуд – мова мая родная”.
Добавить комментарий