Малой радзімы частка біяграфіі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Малой радзімы частка біяграфіі

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Малой радзімы частка біяграфіі / Святлана Курачук // Краязнаўчая газета. – 2020. – люты (№ 7). – С. 4. – (Малой радзіме – вялікую ласку).

У рамках Года малой радзімы напярэдадні 80-годдзя Кобрынскага раёна бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтаваны і выдадзены інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Малой радзімы частка біяграфіі».


Малой радзімы частка біяграфіі

У рамках Года малой радзімы напярэдадні 80-годдзя Кобрынскага раёна бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтаваны і выдадзены інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Малой радзімы частка біяграфіі».
Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Малой радзімы частка біяграфіі» дае магчымасць у кароткім, лаканічным выкладзе ўспомніць 80-гадовы гістарычны шлях Кобрынскага раёна. Структура выдання ўключае некалькі раздзелаў, адзін з якіх - «Кобрынскі раён: факты, падзеі, людзі» - дае звесткі пра геаграфічнае становішча, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, кліматычныя ўмовы, эканамічны, турыстычны патэнцыял раёна. Большасць старонак выдання прысвечана гісторыі раёна, пачынаючы з 15 студзеня 1940 года. Гэтым днём датаваны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР», паводле якога былі скасаваны паветы і ўсталявана новае адміністрацыйнае дзяленне на раёны. У Брэсцкай вобласці сярод іншых былі створаны Антопальскі, Дзівінскі і Кобрынскі раёны, у склад якіх увайшла тэрыторыя сучаснага Кобрынскага раёна.
Безумоўна, гісторыя станаўлення раёна, развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры Кобрыншчыны, звязаная з гісторыяй усёй нашай краіны, і пачынаецца значна раней за 1940 год. Раздзел «Кобрынскі раён: хроніка гісторыі ў датах» прадстаўляе асноўныя даты гісторыі Кобрыншчыны з глыбіні стагоддзяў да нашых дзён.
Юбілей раёна супадае з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якая пакінула свой жорсткі адбітак у гісторыі нашага краю. Ніколі не сатруцца з памяці цяжкія гады вайны і ніколі не будуць забыты тыя, хто аддаў сваё жыццё за радзіму. Цяжкі, гераічны перыяд Вялікай Айчыннай у гісторыі раёна таксама знайшоў адлюстраванне ў выданні.
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь па Кобрынскаму раëну занесена 72 гісторыка-культурныя каштоўнасці, у тым ліку 69 матэрыяльных нерухомых, 1 матэрыяльная рухомая, 2 нематэрыяльныя. Нам ёсць чым ганарыцца, каго памятаць і шанаваць.
Выданне змяшчае спіс крыніц (каля 100 бібліяграфічных запісаў) з кніг, энцыклапедычных выданняў, уключае артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1967 года; ёсць спасылкі на найбольш стабільныя інтэрнэт-рэсурсы.
Напрыканцы нагадаем, што больш падрабязна азнаёміцца з паказальнікам «Малой радзімы частка біяграфіі» можна на сайце Кобрынскай РЦБС (рубрыка «Краязнаўства») і ў гісторыка-краязнаўчы цэнтры бібліятэкі.


Святлана КУРАЧУК,
галоўны бібліёграф
Кобрынскай цэнтральнай
раённай бібліятэкі

 

 

Яндекс.Метрика