Размаўляй па-беларуску
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Размаўляй па-беларуску

PDF Печать E-mail

У Тэвельскай публічнай бібліятэцы прайшоў тэматычны Тыдзень, прысвечаны роднай мове. Дэвізам Тыдня сталі словы “Размаўляй па-беларуску”. Наведвальнікі бібліятэкі нават выпраўлялі памылкі адзін аднаго ў вымаўленні беларускіх слоў. У бібліятэцы арганізавана кніжная выстаўка “З любоўю да роднага слова”. Самым насычаным мерапрыемствам Тыдня стала свята “Каласы роднай мовы”. Удзельнікі свята – вучні і настаўнікі Рынкаўскай базавай і Тэвельскага дзіцячага сада-пачатковай школ. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі гістарычныя факты станаўлення роднай мовы. Удзельнікі клуба “Каласок” услаўлялі родную мову, дэкламуючы прыгожыя беларускія вершы, прыказкі, прымаўкі. Цікавыя загадкі загадала настаўніца Людміла Шэлест. Загадчыца Тэвельскага клуба правяла шэраг беларускіх народных гульняў. Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова.

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1

Яндекс.Метрика