Першы рэспубліканскі краязнаўчы форум
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Першы рэспубліканскі краязнаўчы форум

PDF Печать E-mail

Галоўны бібліёграф Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлана Курачук прыняла ўдзел у I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Рэспублікі Беларусь, які прайшоў 12 - 13 сакавіка ў рамках Года малой радзімы.
Арганізатарамі краязнаўчага форуму выступілі Нацыянальны гістарычны музей, Беларускі фонд культуры пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
На адкрыцці форуму выступіла першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская, зачытаўшы прывітальны адрас ад імя міністра культуры Юрыя Бондара. З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па навуцы, культуры і адукацыі І. А. Марзалюк.
У краязнаўчым форуме прынялі ўдзел каля 230 краязнаўцаў, супрацоўнікаў устаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнтаў і навучэнцаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. Гэта было маштабные мерапрыемства, сапраўднае свята краязнаўцаў, якое дазволіла пазнаёміцца краязнаўцам з розных рэгіёнаў, падзяліцца назапашаным вопытам і працягнуць супрацоўніцтва.
Працавала пяць тэматычных секцый. Галоўны бібліёграф удзельнічала ў секцыі “Асоба ў краязнаўстве: з гісторыі біяграфій беларускіх краязнаўцаў”, выступіла з дакладам “Асоба ў гісторыі малой радзімы. А. М. Мартынаў”. Леанід Міхайлавіч Лыч, беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафесар, які прысутнічаў на форуме, падараваў кобрынскай бібліятэцы сваё выданне з памятным надпісам.
У выніковай рэзалюцыі форуму было прынята рашэнне аб стварэнні Беларускага краязнаўчага таварыства, грамадскіх арганізацый на ўзроўні раённых цэнтраў; выказана спадзяванне, што правядзенне краязнаўчага форуму на рэспубліканскім узроўні зробіцца добрай традыцыяй.

5 5 5 5

 

 

 

 

 

Яндекс.Метрика