Краязнаўчыя праекты
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Краязнаўчыя праекты

PDF Печать E-mail


6Краязнаўчы турыстычна-бібліяграфічны праект “Помнікі, памятныя мясціны Кобрынскага раёна”. 

Праект дазваляе паказаць гістарыка-культурную, турыстычную, інвестыцыйную прывабнасць Кобрынскага рэгіёна.
Мэта праекта – рэкламна-інфармацыйнае забеспячэнне турыстычнага патэнцыялу горада і раёна, павышэнне цікавасці да гісторыка-культурных каштоўнасцей рэгіёна.
Задачы праекта:
даць шырокай аўдыторыі карыстальнікаў магчымасць аператыўнага доступу да значнага масіва краязнаўчай інфармацыі пра розныя аспекты мінулага і сучаснага выдатных мясцін, помнікаў, славутасцей горада Кобрына і Кобрынскага раёна;
папулярызаваць славутасці роднага краю, прадставіць культурна-гістарычную спадчыну Кобрыншчыны, турыстычныя магчымасці Кобрыншчыны;
выхаванне пачуцця гонару за сваю малую радзіму, духоўнае ўзбагачэнне асобы праз далучэнне да гісторыка-культурнай спадчыны;
стварэнне ўласнага краязнаўчага рэсурсу па тэме даследавання і забеспячэнне даступнасці да краязнаўчых рэсурсаў бібліятэкі.

У рамках праекта сабраны звесткі пра помнікі, памятныя мясціны, размешчаныя на тэрыторыі Кобрыншчыны. Праект дае магчымасць аператыўнага аддаленага доступу да фактаграфічных, бібліяграфічных і ілюстрацыйных матэрыялаў. Гэта комплексны электронны рэсурс, дзе тэксты і бібліяграфія злучаны ў адзіны блок.
Складаецца з 6 раздзелаў:
1) Гісторыка-культурныя каштоўнасці Кобрыншчыны, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
2) Помнікі археалогіі;
3) Помнікі архітэктуры, горадабудаўніцтва;
4) Помнікі гісторыі;
7Раздзел “Помнікі гісторыі” ў сваю чаргу ўключае наступныя падраздзелы:
Помнікі часоў уваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі (канец XVIII ст.-1917 г.);
Помнікі 1812 г. на Кобрыншчыне;
Помнікі часоў Першай сусветнай вайны і савецка-польскай вайны;
Помнікі часоў уваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы (1921-1937). 1939 год на Кобрыншчыне;
Помнікі Вялікай Айчыннай;
Помнікі воінам-інтэрнацыяналістам;
Помнікі пасляваеннай гісторыі. Памятныя мясціны XXI стагоддзя.
5) Помнікі знакамітым землякам і дзяржаўным дзеячам;
6) Помнікі прыроды. Палаца-паркавыя ансамблі.
Кожны раздзел прадстаўлены гісторыка-архітэктурнай даведкай; блокам “Публікацыі”, у якім змешчаны тэксты, фрагменты з кніг, энцыклапедычных выданняў, артыкулы з перыядычных выданняў, уласныя бібліяграфічныя выданні, краязнаўчыя інтэрнет-рэсурсы; фотагалерэяй; спісам крыніц.

 

Складзены шэраг віртуальных маршрутаў, экскурсій, падарожжаў (віртуальнае падарожжа «Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны», экскурсія «Там, дзе жыве вечнасць: храмы Кобрына», экскурс-рэпартаж «Воінскай славай авеяны: лёс галоўнага помніка горада», гісторыка-турыстычны маршрут «Памятныя сувораўскія мясціны», маршрут краязнаўчай экспедыцыі «Агнём вайны адзначаны: трагічныя старонкі гісторыі краю», слайд-падарожжа «Помнікі Вялікай Айчыннай расказваюць».

13Біябібліяграфічны асветніцкі праект «Славутыя імёны маёй малой радзімы»

У межах праекта мяркуем стварыць рэсурс, у які ўвойдуць матэрыялы пра людзей, што пакінулі прыкметны след на старонках гісторыі нашай малой радзімы, выявілі сябе ў розных галінах жыццядзейнасці. Актуальнасць абранай тэмы абумоўленая і Годам малой радзімы ў Беларусі, і тым, што кобрынская зямля багатая на людзей, якія сталі яе гонарам і славай.
Мэта праекта: даць шырокай аўдыторыі карыстальнікаў магчымасць аператыўнага доступу да значнага масіву інфармацыі пра вядомых землякоў. 

8

Людзі навукі нашага краю - першы этап праекта пад агульнай назвай «Славутыя імёны маёй малой радзімы». Змяшчае інфармацыю пра цэлы шэраг навукоўцаў кобрынскай зямлі, людзей, якія выявілі сябе ў розных галінах навукі, якія маюць навуковыя ступені, працуюць выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў, маюць навуковыя публікацыі. Гэта людзі розных прафесій і нават розных эпох, якіх аб’ядноўвае тое, што ўсе яны – ураджэнцы зямлі кобрынскай, альбо ў нейкі час жылі ці вучыліся ў гэтым краі. Кожны з іх дасягнуў поспехаў: нехта дабіўся вядомасці ў сваёй краіне, нехта – далёка за яе межамі. Па кожнай персоне прадстаўлены раздзелы «Аб жыцці і дзейнасці», «Працы», «Фота», «Біябібліяграфічны даведнік «Людзі навукі нашага краю»; відэафільм-прэзентацыя «Партрэты інтэлекту: галерэя навукоўцаў Кобрыншчыны». Па некаторым персаналіям ёсць папкі з кантактамі і перапіскай.

11

«Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага краю» - другі этап праекта пад агульнай назвай «Славутыя імёны маёй малой радзімы». Прысвечаны людзям, якія ўпісалі яркую старонку ў гісторыю нашага горада, раёна і якія былі ўзнагароджаны званнем «Ганаровы грамадзянін».
Складаецца з 6 раздзелаў:
Агульныя матэрыялы;
Ганаровыя грамадзяне горада Кобрына;
Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага раёна;
Ганаровыя грамадзяне аграгарадка Павіцце;
Ганаровыя грамадзяне-землякі іншых гарадоў;
Біябібліяграфічны даведнік «Імі ганарыцца Кобрыншчына»;
Відэафільм-прэзентацыя «Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю», які ў храналагічным парадку прысваення звання дае магчымасць пазнаёміцца з ганаровымі грамадзянамі-землякамі.
Кожнаму з ганаровых грамадзян горада і раёна, ганаровых грамадзян-землякоў іншых гарадоў у базе адведзены асобны блок, які ўключае біяграфічную даведку, звесткі пра дасягненні і ўзнагароды, фатаграфіі, а таксама друкаваныя і электронныя матэрыялы, якія распавядаюць пра жыццё і працоўны шлях асобы.

 

12«Вызначыліся працай» - трэці этап праекта пад агульнай назвай «Славутыя імёны маёй малой радзімы». Прысвечаны асобам, якія ўдастоены дзяржаўных працоўных узнагарод Беларускай ССР і сучаснай Беларусі, а таксама маюць званне «Заслужаны работнік» у розных галінах дзейнасці, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі.
Згрупаваны ў наступныя раздзелы:
Героі Сацыялістычнай Працы;
Ардэнаносцы;
Узнагароджаныя ордэнам Леніна;
Узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Працоўнай Славы, Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнам «Знак Пашаны» (ордэнам Пашаны), Ордэнам Айчыны;
Заслужаныя работнікі Беларускай ССР, Рэспублікі Беларусь;
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі;
Біябібліяграфічны даведнік «Па працы і пашана».

 

Яндекс.Метрика