Свята краязнаўцаў
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Свята краязнаўцаў / Святлана Курачук ; [запісала] Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. – 2020. – 25 сакавіка. – С. 8. 

Уражаннямі ад удзелу ў I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Рэспублікі Беларусь падзялілася галоўны бібліёграф Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.


Свята краязнаўцаў

Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Рэспублікі Беларусь,які адбыўся 12 - 13 сакавіка ў Мінску. Уражаннямі ад мерапрыемства падзялілася галоўны бібліёграф Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлана КУРАЧУК.
- Прысвечаны Году малой радзімы, форум сабраў людзей, якія займаюцца вывучэннем роднага краю, папулярызуюць гісторыю сваёй малой радзімы. У ім прынялі ўдзел каля 230 краязнаўцаў, супрацоўнікаў устаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнтаў і навучэнцаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.
Масштабнае мерапрыемства прайшло на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца кардынацыйным і метадычным цэнтрам для ўсіх краязнаўчых музеяў краіны, сумесна з Беларускім фондам культуры пры падтрымцы міністэрстваў інфармацыі, культуры, адукацыі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі, Выдавецкага дома «Звязда».
На адкрыцці форуму выступіла першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская, зачытаўшы прывітальны адрас ад імя міністра культуры Юрыя Бондара. Гучалі прывітальныя словы і ад іншых паважаных людзей, сярод якіх старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па навуцы, культуры і адукацыі Ігар Марзалюк.
Форум з'явіўся ў пэўным сэнсе пляцоўкай для дыялогу паміж краязнаўцамі. Удзельнікі мелі магчымасць абмеркаваць існуючыя праблемы і абмяняцца вопытам. На тэматычных секцыях разглядаліся розныя аспекты краязнаўства, яго роля ў сістэме навукова-даследчай працы, у навучальна-выхаваўчым працэсе, у развіцці турызму і інш. У секцыі «Асоба ў краязнаўстве: з гісторыі біяграфій беларускіх краязнаўцаў» прэзентавалася дзейнасць нашага вядомага земляка Аляксея Міхайлавіча Мартынава.
Кожны рэгіён меў магчымасць падзяліцца сваімі напрацоўкамі, назапашаным вопытам. Завязаліся кантакты, якія дазволяць супрацоўнічаць, быць адзін аднаму карыснымі.
Усім удзельнікам ад арганізатараў форуму былі ўручаны сертыфікат і прома-пакет. Леанід Лыч, беларускі гісторык, публіцыст, доктар гістарычных навук, прафесар, які прысутнічаў на форуме, падараваў у ліку іншых кобрынскай бібліятэцы сваё выданне с памятным аўтографам.
У выніковай рэзалюцыі форуму выказана думка, што правядзенне краязнаўчага форуму на рэспубліканскім узроўні зробіцца добрай традыцыяй, прынята рашэнне аб стварэнні Беларускага краязнаўчага таварыства, грамадскіх краязнаўчых арганізацый на месцах.
Спадзяюся, у нас атрымаецца стварыць культурнае асяроддзе, паўнавартасную прастору для краязнаўчага руху, што, безумоўна, дасць плады ў выглядзе пэўных краязнаўчых даследаванняў, праектаў, выданняў новых кніг.


Запісала Людміла Дубіна

Яндекс.Метрика