Краязнаўчыя паўнатэкставыя інфармацыйныя рэсурсы
13.04.2020 16:28
Да Вялікадня і да прыгожай даты - 555-годдзя з часу першага пісьмовага ўпамінання Петрапаўлаўскай царквы і Спаскага манастыра - бібліёграфамі цэнтральнай бібліятэкі створаны краязнаўчыя паўнатэкставыя інфармацыйныя рэсурсы:
«Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла г. Кобрына»;
«Цэнтр праваслаўнай духоўнасці: Спаскі манастыр у Кобрыне»
Складаюцца з 8 раздзелаў:
«Гісторыка-архітэктурны нарыс», які прадстаўлены на беларускай і рускай мовах;
«Артыкулы з кніг»;
«Артыкулы з перыядычных выданняў»;
«Архіўныя матэрыялы»;
«Бібліяграфічныя выданні»;
«Электронныя рэсурсы»;
«Фотаздымкі»;
«Спіс крыніц».