Праваслаўныя святыні Кобрыншчыны
14.04.2020 15:30
Да Вялікадня і да 555-годдзя з часу першага пісьмовага ўпамінання Петрапаўлаўскай царквы бібліёграфамі цэнтральнай бібліятэкі выдадзены краязнаўчы буклет «Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла» з цыкла «Праваслаўныя святыні Кобрыншчыны».
У буклеце даецца кароткая гісторыя храма, якая непарыўна злучана з гісторыяй горада Кобрына, прадстаўлены фотаздымкі розных гадоў. Зроблены буклет у фармаце «Акенца».
Добавить комментарий