Вялікая Айчынная ў імёнах і датах
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Вялікая Айчынная ў імёнах і датах / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2020. – 8 мая. – 

С. 10.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны застаецца дамінантнай ў дзейнасці Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, прадстаўлены 4 паўнатэкставыя краязнаўчыя рэсурсы ваеннай тэматыкі.

Вялікая Айчынная ў імёнах і датах


Тэма Вялікай Айчыннай вайны з года ў год застаецца дамінантнай ў дзейнасці Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Супрацоўнікі ўстановы адзначаюць важнасць патрыятычнага, грамадзянскага выхавання і праводзяць работу ў дадзеным накірунку, выкарыстоўваючы ўвесь арсенал формаў і метадаў бібліятэчнай дзейнасці.
Бясспрэчна, такія вялікія знамянальныя даты, як 75-годдзе з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзе Вялікай Перамогі, надалі новы імпульс гісторыка-патрыятычнай рабоце бібліятэкі.
«Хатыні вогненныя сёстры: трагедыя спаленых вёсак Кобрыншчыны» налічвае на сённяшні дзень звыш 100 алічбаваных дакументаў. У Кобрынскім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі спалены ці часткова знішчаны разам з людзьмі дзесяць вёсак. Інфармацыйны рэсурс прадстаўлены ўступным артыкулам «Нацысцкая палітыка генацыду і «выпаленай зямлі» на Кобрыншчыне», раздзеламі з кніг, перыядычных выданняў, архіўнымі матэрыяламі, успамінамі, картамі, схемамі, матэрыяламі сайтаў, фотаздымкамі. Ёсць рубрыка – успаміны сведак, сярод якіх відэаролік запісу ўспамінаў жыхаркі в. Лука Марыі Якаўчыц. Яе ўжо няма, а запіс захаваўся. Матэрыял рэсурсу - гэта напамін аб трагедыі, чорным мінулым, якое не павінна паўтарыцца нідзе і ніколі.
«Залатая зорка Кобрына: У. М. Кірмановіч». Рэсурс прадстаўлены біяграфічным нарысам, паўнатэкставымі матэрыяламі з кніг, энцыклапедый, артыкуламі з газет і часопісаў аб нашым земляку, фатаграфіямі, спісам крыніц, налічвае каля 70 дакументаў.
З кожным годам усё менш на нашай зямлі застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай – жывых сведкаў ваеннага ліхалецця. Менавіта таму вялікую каштоўнасць набываюць іх успаміны аб падзеях, якія ў свой час вызначылі лёс усяго нашага народа. Паўнатэкставы рэсурс «Салдаты Перамогі. Ветэраны Вялікай Айчыннай» на сённяшні час уключае 507 папак-персаналій ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Кобрыншчыны, напаўненне якіх складае больш за 2 тысячы дакументаў. Работа не завершана, яна працягваецца…
«Кобрынскі край у гады Вялікай Айчыннай вайны» - самы аб’ёмны з існуючых рэсурсаў ваеннай тэматыкі. Складаецца з 10 прадуктаў, большасць якіх можна лічыць самастойнымі: «Край у пачатку Вялікай Айчыннай вайны»; «Акупацыйны рэжым на тэрыторыі краю»; «Народная барацьба на акупіраванай тэрыторыі. Падпольны і партызанскі рух»; «Вызваленне краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»; «Генералы – ураджэнцы краю на франтах Вялікай Айчыннай вайны» і інш. Алічбаваны артыкулы перыёдыкі, раздзелы кніг, мемуары, успаміны, ваенныя хронікі, фотаздымкі. У раздзеле «Бібліяграфічныя выданні Кобрынскай цэнтральнай бібліятэкі па тэме «Вялікая Айчынная на Кобрыншчыне» прадстаўлены паказальнік «Хатыні вогненныя сёстры», бібліяграфічны летапіс «Яны вызвалялі наш горад», даведнік па вуліцам Кобрына, якія носяць імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны «Думаць пра жывых, памятаць аб загінуўшых», тэматычны зборнік «Памяць сэрца: тэма Вялікай Айчыннай вайны ў публікацыях А. М. Мартынава».
Рэсурс увесь час падтрымліваецца ў актуальным стане, своечасова дапаўняецца новымі дакументамі.
Краязнаўчыя рэсурсы ваеннай тэматыкі цікавы шырокаму колу чытачоў, адрасуюцца работнікам культуры, адукацыі, студэнтам, навучэнцам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.

Святлана КУРАЧУК,
галоўны бібліёграф Кобрынскай
цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Яндекс.Метрика