Ведай сваю спадчыну
15.06.2020 11:42
Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Наталля Ефціфеева стала пераможцам віктарыны “Ведай сваю спадчыну”, якую арганізаваў Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
Пытанні віктарыны прысвячаліся асаблівасцям старадаўняга вяселля і аддзенню свахі з вёсак Лелікава і Павіцце Кобрынскага раёна. У 2018 годдзе традыцыі вырабу і выкарыстання ўбрання лелікаўскай свахі занесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Узнагароджанне пераможцаў віктарыны адбылося ў ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава, дзе стоворана этнаграфічная экспазіцыя “Народны касцюм – жывая традыцыя”.