Лелікаўская сваха ў пытаннях і адказах
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

223

Лелікаўская сваха ў пытаннях і адказах

PDF Печать E-mail

Кандрашук, Н. Лелікаўская сваха / Наталля Кандрашук // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 26 чэрвеня (№ 24). – С. 3.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Н. Ефціфеева – пераможца віктарыны «Ведай сваю спадчыну».


Лелікаўская сваха ў пытаннях і адказах


Ці ведаюць кабрынчане сваю гістарычную спадчыну? На гэтае пытанне дапамагла адказаць віктарына, якую арганізаваў Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
Адмысловыя пытанні былі прысвечаны асаблівасцям старадаўняга вяселля і аддзенню свахі з вёсак Лелікава і Павіцце Кобрынскага раёна. Два гады тамў традыцыі вырабу і выкарыстання ўбрання лелікаўскай свахі занесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. У ваенна-гістарычным музеі створана этнаграфічная экспазіцыя «Народны касцюм — жывая традыцыя». Менавіта там і адбылося ўзнагароджанне пераможцаў віктарыны «Ведай сваю спадчыну».
Правільна адказала на ўсе пытанні бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Ефціфеева. Сярод узнагароджаных — каманда настаўнікаў (Таццяна Сакадын, Наталля Шынкарук і Юлія Вазнюк) Лелікаўскай СШ імя У. Шапецюка, Арцём Брышцен і Надзея Гугнюк. Усе пераможцы атрымалі прызы ад музея, рэдакцыі газеты «Кобрынскі веснік» і раённага аб’яднання Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».


Наталля КАНДРАШУК

Яндекс.Метрика