Мір. Незалежнасць. Развіццё
30.06.2020 12:36
Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Незалежнасці ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана выстава «Мір. Незалежнасць. Развіццё», якая будзе дзейнічаць да 5 ліпеня.
На выставе прадстаўлены Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як асноўны закон дзяржавы, Дэкрэт Прэзідэнта краіны № 1 ад 11 снежня 1996 года «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь», якім зацверджана штогод адзначаць 3 ліпеня ў Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) як усенароднае свята.
3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі дзяржавы, з'яўляецца яркім увасабленнем гераічнага мінулага беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы, знакам гераізму, доблесці і патрыятызму, веры і аптымізму для будучых пакаленняў.
Выстава змяшчае выданні, якія знаёмяць з гістарычным мінулым, сучаснымі палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі аспектамі жыцця Рэспублікі Беларусь. Разлічана на шырокую аўдыторыю, і будзе актуальная для ўсіх, хто цікавіцца развіццём і сучасным станам Беларусі.