Вуліцы, авеяныя славай: гісторыя Вялікай Айчыннай у назвах вуліц Кобрына
Вуліцы, авеяныя славай: гісторыя Вялікай Айчыннай у назвах вуліц Кобрына : закладка-банэр / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, П. С. Грыневіч. - Кобрын, 2020.
Закладка «Вуліцы, авеяныя славай» змяшчае кароткую фактаграфічную інфармацыю, а таксама адсылае праз QR-код да сайта Кобрынскай РЦБС для атрымання больш поўнай інфармацыі па тэме. Закладка накіроўвае да даведнікаў па вуліцах «Думаць пра жывых, памятаць пра загінўшых», «Імёны тваіх вуліц, горад Кобрын», дзе можна падрабязна пазнаёміцца з вуліцамі Кобрына, якія носяць імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Кабрынчане свята шануюць і захоўваюць памяць аб тых, хто загінуў у баях з ворагам, і бясконца ўдзячныя ім за мужнасць, нязменную веру ў перамогу. 19 вуліц Кобрына носяць імёны герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай. Назвы вуліц нагадваюць і пра тых, хто аддаў жыццё за вызваленне Кобрыншчыны. На кобрынскай зямлі здзейснілі свой подзвіг В. Пуганаў, А. Марозаў, А. Данілеўская, Б. Сурын, Л. Сандалаў, П. Гетман, Ц. Краўчук, С. Ягораў. Імёны тых, хто загінуў вызваляючы Кобрын, мужна змагаўся пры абароне яго і праявіў гераізм, прысвоены 8 вуліцам нашага горада.